__NOTOC__
1 кастрычніка — дзвесце семдзесят чацвёрты (дзвесце семдзесят пяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі 959: Эдгар становіцца каралём усёй Англіі. 1386: Заснаваны Гайдэльбергскі ўніверсітэт, старэйшы на тэрыторыі Германіі. 1653: Земскі сабор у Маскве ўхваліў вайну з Рэччу Паспалітай ў падтрымку казацкага гетмана Багдана Хмяльніцкага з мэтай авалодаць усходнімі землямі Рэчы Паспалітай. 1817: У Віленскім універсітэце заснавана тайнае студэнцкае патрыятычнае таварыства філаматаў. 1831: Расійскі імператар выдаў указ пра перавод шляхты, не зацверджанай Дэпартаментам герольдыі, з дваранскага саслоўя ў аднадворцаў або гараджан. 1869: У Вене выйшлі першыя паштоўкі. 1921: Адкрылася Беларуская драматычная студыя. 1936: Франсіска Франка прызначаны хунтай кіраўніком ураду Іспаніі. 1940: Альберт Эйнштэйн атрымлівае сертыфікат аб амерыканскім грамадзянстве. 1946: Завяршыўся Нюрнбергскі працэс над былымі кіраўнікамі гітлераўскай Германіі. 1949: Абвешчана Кітайская Народная Рэспубліка. 1950: Прынята асобная канстытуцыя Заходняга Берліна. 1964: У горадзе Токіа была запушчаная лінія пасажырскага экспрэса Такайда Сінкансэн (ці “Цягнік Кулі”). 1969: Адкрыты Пекінскі метрапалітэн. 1978: Абвешчана незалежнасць Тувалу. 1998: Прэм’ера «Рэквіема» Збігнева Прайснера адбылася ў Вялікім тэатры Варшавы. 2008: Па яўрэйскім календары, скончыўся Рош Ха-Шана і пачаўся новы год.
Нарадзіліся 1207: Генрых III, кароль Англіі 1600: Жак Бланшар, французскі мастак 1612: Ян Антоні Храпавіцкі, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага (пам. 3.11.1685) 1620: Нікалас Пітэрс Берхем, галандскі жывапісец 1730: Рычард Стоктан, амерыканскі палітык 1754: Павел I, расійскі імператар 1865: Поль Дзюка, французскі кампазітар 1881: Міхаіл Станюта, беларускі мастак 1888: Лукаш Дзекуць-Малей, пратэстанцкі прапаведнік, рэлігійны дзеяч, перакладчык, выдавец (пам. 20.1.1955) 1900: Раман Семашкевіч, беларускі мастак-жывапісец, графік, скульптар (пам. 22.12.1937) 1912: Леў Гумілёў, расійскі гісторык-этнолаг, географ, філосаф, заснавальнік пасіянарнай тэорыі этнагенезу, паэт, перакладчык (пам. 15.6.1992) 1924: Джэймс Эрл Картэр, 39-ы прэзідэнт ЗША 1927: Алег Яфрэмаў, расійскі акцёр, рэжысёр, народны артыст СССР (пам. 2000) 1930: Філіп Нуарэ, французскі акцёр тэатра і кіно (пам. 23.11.2006) 1937: Іван Вашкевіч, беларускі акцёр, тэатральны дзеяч 1937: Андрэй Мдзівані, беларускі кампазітар 1943: Жан-Жак Ано, французскі кінарэжысёр 1945: Рам Натх Кавінд, індыйскі дзяржаўны дзеяч 1952: Анатоль Байдачны, расійскі і беларускі футбаліст, футбольны трэнер, трэнер зборнай Беларусі па футболу (2003-05) 1956: Андрус Ансіп, 10-ы прэм’ер-міністр Эстоніі 1975: Чулпан Хаматава, расійская актрыса
Памерлі 959: Эдвіг, кароль Англіі 1404: Баніфацый IX, Папа Рымскі 1652: Ян Аселейн, мастак 1704: Карнеліс Дзюсарт, нідэрландскі мастак 1873: Эдвін Лэндсір, англійскі мастак 1976: Фрыц Вінтэр (мастак) 1992: Мікалай Бірыла, беларускі мовазнавец (нар. 10.9.1923) 2003: Збігнеў Ленгрэн, польскі мастак 2007: Эл Ортэр, амерыканскі лёгкаатлет, 4-разовы алімпійскі чэмпіён 2009: Альгерд Невяроўскі, беларускі журналіст (нар. 19.8.1969) 2013: Норберт Рандаў, нямецкі славіст 2019: Карал Гот, чэшскі эстрадны спявак
Святкуюць ААН: Міжнародны дзень пажылых людзей ЮНЕСКА: Міжнародны дзень музыкі Сусветны дзень вегетарыянства : Дзень работнікаў пракуратуры : Нацыянальны дзень пасадкі дрэў : Дзень дзяцей : Дзень святасці Панча Сіла : Дзень аб’яднання : Дзень узброеных сіл : Дзень незалежнасці : Нацыянальны дзень : Дзень незалежнасці : Дзень незалежнасці : Дзень пасадкі дрэў : Дзень сухапутных войскаў Расіі : Дзень дзяцей : Дзень дзяцей : Дзень незалежнасці : Дзень настаўніка : Дзень абаронцаў Украіны : Дзень украінскага казацтва : Дзень ветэрана : Дзень дзяцей : Дзень сакэ
К01