__NOTOC__ 1 студзеня — першы дзень года па Грыгарыянскім календары

Падзеі thumb|right|150px|Еўрапейскі Саюз (2007) 154 да н.э.: У Старажытным Рыме дзень пачатку гадавога консульства перанесены на 1 студзеня. 417: Будучы рымскі імператар Канстанцый III ажаніўся з Галай Плацыдзіяй. 1438: Альбрэхт II каранаваны каралём Венгрыі. 1700: Увядзенне ў Расіі Юліянскага календара. 1739: Жан-Батыст Шарль Бувэ дэ Лазье адкрыў у паўднёвай Атлантыцы востраў, пазней названы яго імем. 1801: У выніку аб’яднання Каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі створана Вялікабрытанія. 1831: Улады Расійскай імперыі спынілі дзеянне Статута ВКЛ 1588 года ў Віцебскай і Магілёўскай губернях. 1889: Заснаваны Універсітэт Тасманіі. 1901: З шасці калоній утвораны Аўстралійскі Саюз, як дамініён Вялікабрытаніі. 1906: 1—2 студзеня (19—20 снежня 1905 ст. ст.) Горвальскае выступленне сялян. 1908: На Беларусі пачала працаваць першая міжгародняя тэлефонная лінія Мінск — Барысаў. 1919: У Смаленску абвешчана Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь. 1919: Заснаваная Віленская беларуская гімназія. 1929: Адбылося ўрачыстае адкрыццё Акадэміі Навук БССР. 1946: Японскі імператар Хірахіта адракаецца ад свайго боскага статусу. 1990: Створаны Слонімскі драматычны тэатр. 1999: Пачалося абарачэнне еўра — агульнаеўрапейскай валюты. 2007: Балгарыя і Румынія далучыліся да Еўрапейскага Саюза. 2014: Латвія ўвайшла ў зону еўра. 2015: Літва ўвайшла ў зону еўра. 2021: Вялікабрытанія афіцыйна выйшла з саставу ЕС. 2024: Персанаж Мікі Маус з мультфільма «Параходзік Вілі» стаў грамадскім здабыткам. 2024: Спыніла існаванне самаабвешчаная Нагорна-Карабахская Рэспубліка. 2024: Членамі групы БРІКС сталі Егіпет, Эфіопія, Іран, Саудаўская Аравія і ААЭ. 2026: Балгарыя пераходзіць на еўра, становіцца 21-й краінай еўразоны.

Нарадзіліся 1431: Аляксандр VI, Папа Рымскі 1449: Ларэнца Медычы, фларэнційскі дзяржаўны дзеяч 1467: Жыгімонт Стары, кароль польскі і вялікі князь літоўскі (пам. 1.4.1548) 1768: Марыя Эджварт, англа-ірландская пісьменніца 1785: Джон Окслі, даследчык Аўстраліі (пам. 26.5.1828) 1809: Ашыль Генэ, французскі энтамолаг 1852: Эжэн Анатоль Дэмарсэ, французскі хімік, адкрыў хімічны элемент еўропій 1854: Джэймс Джордж Фрэзер, англійскі антраполаг 1863: П'ер дэ Кубертэн, французскі грамадскі дзеяч, ініцыятар арганізацыі сучасных Алімпійскіх гульняў (пам. 2.9.1937) 1864: Цы Байшы, кітайскі мастак 1867: Жанна Ланвен, французская мастачка-мадэльер 1878: Понтус Арці, фінскі дыпламат 1899: Васіль Корж, беларускі партызан 1904: Мечыслаў Багаткевіч, каталіцкі рэлігійны дзеяч. Расстраляны гестапаўцамі, пазней беатыфікаваны 1909: Сцяпан Бандэра, украінскі палітычны дзеяч (пам. 15.10.1959) 1912: Кім Філбі, савецкі разведчык 1919: Данііл Гранін, рускі пісьменнік 1920: Барыс Рагуля, дзеяч беларускага нацыянальнага руху ў 1940-я гады, адзін з кіраўнікоў Саюзу Беларускай Моладзі, намеснік прэзідэнта Рады БНР (з 1971) 1922: Тана Чымароза, італьянскі акцёр 1923: Валянціна Картэзэ, італьянская актрыса 1927: Марыс Бежар, французскі харэограф 1931: Лідзія Фёдараўна Ажгірэвіч, беларускі геолаг 1932: Яўген Каршукоў, беларускі пісьменнік, перакладчык 1937: Станіслаў Багданкевіч, беларускі банкір, доктар эканамічных навук, прафесар 1937: Пятро Сушко, беларускі паэт, перакладчык 1938: Данута Бічэль-Загнетава, беларуская паэтэса 1941: Мікалай Ламан, беларускі вучоны 1941: Марцін Эванс, англійскі вучоны 1944: Абдул Хамід, прэзідэнт Бангладэш 1945: Вольга Іпатава, беларуская пісьменніца 1946: Мілена Кананера, італьянская мастачка па касцюмах 1947: Віталь Баркоўскі, беларускі рэжысёр 1951: Салва Кіір Маярдзіт, прэзідэнт Паўднёвага Судана 1952: Юрый Захаранка, беларускі палітык 1953: Хэнк Уільямс, амерыканскі аўтар-выканаўца 1958: Рыгор Сітніца, беларускі мастак, паэт 1959: Ніна Здановіч, беларускі археолаг, гісторык 1960: Антоній Дзям'янка, каталіцкі біскуп, Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі 1960: Таццяна Шаметавец, беларуская артыстка балета 1961: Ігар Гермянчук, беларускі журналіст, выдавец, грамадскі дзеяч 1961: Алтынай Абдуахімаўна Асылмуратава, артыстка балета 1983: Мелані Уокер, ямайская лёгкаатлетка, алімпійская чэмпіёнка 1986: Джэсіка Ганінг, англійская актрыса 1993: Сіфан Хасан, нідэрландская лёгкаатлетка

Памерлі

1515: Людовік XII, 35-ы кароль Францыі 1573: Малюта Скуратаў, рускі ваенны і дзяржаўны дзеяч 1748: Іаган Бернулі, швейцарскі матэматык 1782: Іаган Крысціян Бах, нямецкі кампазітар 1793: Франчэска Гвардзі, італьянскі мастак 1796: Аляксандр Тэафіл Вандэрмонд, французскі матэматык 1817: Марцін Генрых Клапрот, нямецкі хімік 1985: Уладзімір Рыгоравіч Вейсберг, савецкі мастак 2024: Ніклаўс Вірт, швейцарскі вучоны-інфарматык

Святкуюць 25px Новы год паводле Грыгарыянскага календара : Сусветны дзень міру : Дзень незалежнасці Гаіці : Дзень суверэнітэту : Дзень вызвалення : Дзень незалежнасці : Дзень сцяга : Дзень Рэспублікі : Дзень незалежнасці : Дзень заснавання Кітайскай Рэспублікі : Дзень пасадкі дрэў : Дзень аднаўлення незалежнага чэшскай дзяржавы Каталікі: Урачыстасць Святой Багародзіцы Марыі Спасылкі

101