__NOTOC__
20 кастрычніка — дзвесце дзевяноста трэці (дзвесце дзевяноста чацвёрты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі thumb|Сіднейскі оперны тэатр 1323: Вялікі князь літоўскі Гедзімін заключыў мір з рыжскім архібіскупам і магістратам Рыгі. 1506: На княжанне ў Вялікім Княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім абраны Жыгімонт І Стары. 1655: Заключана Кейданаўская унія паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Швецыяй, уніцыятарам была група паноў і шляхты з Жамойці, да якіх далучыліся Януш і Багуслаў Радзівілы. 1920: На беларускай нацыянальна-палітычнай нарадзе ў Рызе пад кіраўніцтвам Вацлава Ластоўскага створаны блок беларускіх партый для барацьбы супраць Савецкай улады і польскай акупацыі за незалежную і непадзельную Беларусь. 1929: ЦК ВКП(б) абвясціў курс на суцэльную калектывізацыю сельскай гаспадаркі. 1939: Прэм’ера оперы «Кветка шчасця» адбылася на сцэне Беларускага дзяржаўнага тэатра оперы і балета. 1947: Адкрыўся Гродзенскі абласны драматычны тэатр. 1953: У ЗША выйшла ў свет антыўтопія Рэя Брэдбэры «451 градус па Фарэнгейту». 1973: Адкрыты Сіднейскі оперны тэатр. 1992: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з ААЭ. 2011: Адкрыты помнік Уладзіміру Караткевічу ў Кіеве. 2020: Суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў інфармацыйны канал NEXTA-Live і лагатып NEXTA экстрэмісцкімі матэрыяламі.
Нарадзіліся
1463: Алесандра Акіліні, італьянскі анатам 1616: Томас Бартолін (старэйшы), дацкі медык 1677: Станіслаў Ляшчынскі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі 1733: Адам Нарушэвіч, беларускі паэт і гісторык (пам. 6.7.1796) 1766: Эмануэль Грушы, маршал Францыі 1836: Сігізмунд Свянціцкі, беларускі лекар, адзін з заснавальнікаў унутрыполасцевай хірургіі (пам. 21.5.1910) 1854: Арцюр Рэмбо, французскі паэт 1859: Антон Брадоўскі, калекцыянер, музейны работнік, заснавальнік Віцебскага губернскага музея. 1866: Казімір Твардоўскі, польскі філосаф, логік (пам. 11.2.1938) 1885: Аляксандр Бурбіс, беларускі палітычны дзеяч (пам. 20.3.1922) 1889: Сюзанна Дзюшан, французская мастачка 1892: Янка Тарасевіч, беларускі рэлігійны і грамадскі дзеяч (пам. 11.6.1978) 1906: Канстанцін Быліч, беларускі акцёр (пам. 27.9.1944) 1946: Эльфрыдэ Елінэк, аўстрыйская пісьменніца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (2004) 1947: Юрка Голуб, беларускі паэт 1951: Клаўдыё Раньеры, італьянскі футбаліст і трэнер
Памерлі
1187: Урбан III, Папа Рымскі 1660: Клод Дэруэ, французскі мастак 1942: Фларыян Ждановіч, беларускі акцёр і рэжысёр (нар. 16.10.1884) 1953: Яўген Хлябцэвіч, беларускі грамадскі дзеяч, бібліятэказнавец, бібліёграф, літаратуразнавец 1979: Ражэ Жан Эйм, французскі міколаг 1980: Роберт Уітэкер, амерыканскі эколаг і фітацэнолаг (нар. 27.12.1920) 1992: Аляксандр Камара, нямецкі мастак 1994: Берт Ланкастэр, амерыканскі акцёр 2006: Максі Гербер, нямецкая фігурыстка 2011: Муамар Кадафі, кіраўнік Лівіі з 1969 да 2011 г. 2012: Эдуард Донал Томас, амерыканскі ўрач-трансплантолаг
Святкуюць К20