Баі за Вад-Медані — эпізод канфлікту паміж прыхільнікамі суданскіх генералаў Абдэля аль-Бурхана і Махамеда Дагала, звязаны з барацьбой за горад Вад-Медані, адміністрацыйны цэнтр штата Гезіра.

Перадгісторыя Штаты Гезіра і Белы Ніл лічыліся апорнымі пунктамі САП. Толькі ў першым да войск Дагала далучылася больш за 40 000 чалавек.

Падзеі ў Вад-Медані шмат у чым прадвызначылі баі ў Хартуме. Тут 11 лістапада быў разбураны мост Шамбат праз Ніл. Тым самым часці САП, якія знаходзіліся на заходнім беразе ракі, апынуліся адрэзанымі ад асноўных войск. Каб уз’яднаць свае групоўкі атрады Дагала атакавалі вёску Джэбель-Аўлія на мяжы з паўднёвымі штатамі, з намерам захапіць мясцовую плаціну. Праз тыдзень баёў САП дасягнулі сваёй мэты. У той жа час захоп Джэбель-Аўліі даў мяцежным атрадам доступ на поўдзень. Пасля гэтага прыхільнікі Дагала былі ўпершыню заўважаныя ў штатах Гезіра, Белы Ніл і пазней у Аль-Кадарыфе. 14 снежня САП здзейснілі рэйд на Паўночную Гезіру, без супраціўлення захапіўшы горад Абу-Гута.

Баявыя дзеянні Баі за горад пачаліся 15 снежня з флангавага манеўру САП: мяцежныя войскі, абышоўшы горад Руфаа, пагражалі акружыць сілы праціўніка, прымусіўшы байцоў урадавай арміі адступіць да Вад-Медані. Затым паўстанцы ўвайшлі ў прыгарады горада Абу-Хараз і Хантуб на ўсходнім беразе Блакітнага Ніла.

Большая частка баявых дзеянняў адбывалася ў Хантубе. Тут часці САП сканцэнтраваліся на захопе стратэгічнага моста праз Блакітны Ніл. Першая атака на горад была адбіта ўдарамі артылерыі і авіяцыі. Аднак у рэшце рэшт урадавыя войскі адступілі. На трэці дзён баёў САП захапілі ваенную базу на ўсходнім баку ракі.

Узяўшы мост Хантуба, мяцежнікі ўварваліся ў сам Вад-Медані і хутка прасунуліся да галоўнага рынку. Абарона суданскай арміі адразу ж павалілася. Атрады Дагала захапілі асноўныя дзяржаўныя будынкі, у тым ліку штаб 1-й пяхотнай дывізіі і цэнтральны паліцэйскі ўчастак. Сілы Бурхана пакінулі свае пазіцыі і ўцяклі ў суседнія штаты, пакінуўшы астатнюю частку горада ў асноўным без бою. Тым не менш, ізаляваныя атрады ўрадавых войск некаторы час працягвалі супраціўляцца.

Наступствы Аль-Джазіра назвала страту Вад-Медані «важным паваротам» у вайне. Суданскае грамадства стала губляюць веру ў тое, што ўрад Бурхана здольны разграміць Дагала. Выраслі заклікі да дзяржаўнага перавароту з мэтай адхілення цяперашняга ваеннага кіраўніцтва.

Захоп Вад-Медані даў САП магчымасць развіваць наступленне па ўсёй Гезіры. Суданскі ваенны эксперт Хусейн Раба назваў горад «лёгкімі Судана», важным скрыжаваннем для краіны, а яго захоп, на думку спецыяліста, фактычна адрэзаў ад арміі ўрада рэгіёны Дарфур і Кардафан, а таксама штаты Хартум і Белы Ніл.

Крыніцы

Вад-Медані Катэгорыя:Снежань 2023 года