Букча́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Букча.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Тураўскага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Тураўскім раёне БССР. 25 снежня 1930 года з часткі сельсавета ўтвораны Радзілавіцкі сельсавет. З 21 чэрвеня 1935 года ў Тураўскім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. Пасля скасавання Тураўскага раёна 17 красавіка 1962 года ўвайшоў у склад Лельчыцкага раёнаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 17 апреля 1962 г. Об упразднении некоторых районов БССР . З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Мазырскага раёна.

На 1 студзеня 1933 — 19 населеных месцаў, 167 гаспадарак, 842 жыхары.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 669 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 99,6 % — беларусыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 471 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. «Памяць»: Гіст.-дакум. хроніка Жыткавіц. р-на / П15 Рэд.-укл. В. Р. Феранц. — Мн.: Ураджай, 1994. — 767 с., л. іл. ISBN 5-7860-0614-X.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Былыя сельсаветы Тураўскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Мазырскага раёна