Сяве́нька — ёмістасць для ручной сяўбы ў многіх народаў.
Сявенькі мелі разнастайную форму. Былі круглыя, авальныя, прамавугольныя, пяцівугольныя, звычайна крыху больш шырокія ў верхняй частцы. Вырабляліся з саломы, лазовых дубцоў, лубу, кары дрэў, тонкай хваёвай дранкі. Сустракаліся сявенькі з тканіны з каркасам з расшчэпленых тонкіх дубцоў. Дно звычайна рабілася з тонкіх дошчачак. Для нашэння цераз плячо сявенкі мелі вушкі, да якіх прывязвалі рэмень, вяроўку, часам ручнік. Вушкі рабіліся з дроту, сырамятнай скуры, пянькі.
Літаратура
Сяве́нька //
Катэгорыя:Ёмістасці Катэгорыя:Сельскагаспадарчыя інструменты Катэгорыя:Беларускі народны побыт