Кады́йскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Кастрамской вобласці ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца пасёлак гарадскога тыпу Кадый.

Геаграфія Кадыйскі раён мяжуе з Макар’еўскім, Астроўскім і Антропаўскім раёнамі, а таксама з Іванаўскай вобласцю. Плошча раёна складае 2190 км². Больш за 70 % плошчы раёна займаюць лясы, пераважна змешаныя.

Гісторыя Датай заснавання паселішча Кадый лічыцца 25 чэрвеня 1546 года, калі царскай граматай Івана Грознага Кадый быў падараваны прыходам Кастрамскога павета. Створаны ён быў як горад-крэпасць для адбіцця нападаў татараў і абароны мясцовага насельніцтва. Кадыйскі раён быў утвораны 25 студзеня 1935 года адпаведнасці з пастановай УЦВК. У склад Кастрамской вобласці ўвайшоў 13 жніўня 1944 года.

Насельніцтва Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 7304 чалавекі.

Спасылкі

Сайт раённай адміністрацыі

Катэгорыя:Раёны_Кастрамской_вобласці