Жодзінскі дом-музей Настассі Фамінічны Купрыянавай — дом-музей у г. Жодзіне Мінскай вобласці, дзе з 1947 па 1969 гады жыла маці-патрыётка Купрыянава, Настасся Фамінічна (1872—1979)Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 9. — Мінск, 1999. — С. 38..
Гісторыя Дом-музей быў адкрыты ў 1980 годзе ў доме, дзе Настасся Фамінічна Купрыянава, якая праводзіла падчас Вялікай Айчыннай вайны на вайну пецярых сваіх сыноў, пражывала апошнія гады свайго жыцця. Гэты дом апавядае пра сям’ю, на прыкладзе можна казаць аб усенародным супраціве беларусаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, пра жыццё народа ў гады фашысцкай акупацыі, пра мужнасць і гераізм воінаў, партызан, сувязных і аб матчыным подзвігу беларускіх жанчын.
Спасылкі Дом-музей А. Ф. Купрыянавай Дом-музей А. Ф. Купрыянавай Экспазіцыя «А. Ф. Куприянова и её сыновья»
Катэгорыя:Музеі Мінскай вобласці Катэгорыя:Славутасці Жодзіна Катэгорыя:Персанальныя музеі Катэгорыя:Дамы-музеі Беларусі