Джаміль Мукулу (народжаны як Дэвід Стывен; нар. 17 красавіка 1964) — заснавальнік угандыйскай групоўкі «Альянс дэмакратычных сіл». У 2015 годзе быў арыштаван па абвінавачваннях у ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасці.

Біяграфія Нарадзіўся ва ўгандыйскай вёсцы Нтоке ў акрузе Каюнга, у хрысціянскай сям’і Лутакомэ Сервады і Айшы Накіемба. Атрымаў ступень у галіне кіравання бізнесам у Найробі, Кенія.

Незаўбаве прыняў іслам, змяніўшы імя з Дэвід Стывен на Джаміль Мукулу. Далей вучыўся ў Саудаўскай Аравіі, дзе ён пазнаёміўся з фундаменталісцкімі ісламскімі ідэалогіямі, такімі як салафізмhttp://congoresearchgroup.org/wp-content/uploads/2018/11/Inside-the-ADF-Rebellion-14Nov18.pdf. Уліўся ў шэрагі рэлігійных баевікоў, падтрымаўшы стварэнне ісламскай дзяржавы ва Угандзе. У 1991 годзе ў складзе групы радыкалаў удзельнічаў у нападзе на штаб-кватэру UMSC у Старой Кампале. За датычнасць да атакі трапіў у турму, але ў 1995 годзе вызвалены.

На волі далучыўся да «Нацыянальнай арміі вызвалення Уганды». Потым стварыў сваю ўласную фракцыю «Альянс дэмакратычных сіл».

Згодна з даследаваннем ААН, апублікаваным у 2002 годзе, у перыяд з 1996 па 2001 гады сілы Мукулу здзейснілі шматлікія падрывы, масавыя забойствы, выкарыстоўвалі дзяцей-салдат.

У 2015 годзе лідар групоўкі быў арыштаваны паліцыяй у Танзаніі і рэпатрыяваны ва Уганду, дзе яго абвінавацілі ў забойстве, ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасці. «Альянс дэмакратычных сіл» у гэты час узначаліў Муса Балуку. Адначасна ў ДР Конга Мукулу завочна вынесены смяротны прысуд, але ўгадыйскія ўлады адмовілася перадаць баевіка кангалезцам.

Заўвагі

Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1964 годзе Катэгорыя:Правадыры паўстанняў