Анатоль Леанідавіч Мельнікаў (нар. , Магілёў) — беларускі пісьменнік.

Біяграфія Нарадзіўся і вырас у Магілёве. Скончыў Кіеўскі інстытут інжынераў грамадзянскай авіяцыі, Маскоўскі літаратурны інстытут імя М. Горкага, 2-х гадавую школу рэжысёраў-аператараў, прайшоў творчы конкурс на Вышэйшыя рэжысёрскія курсы Дзяржкіно СССР, але іх не скончыў па аб’ектыўных прычынах.

Працаваў інжынерам у аэрапорце, майстрам на заводзе, канструктарам у адмысловым праектна-канструктарскім бюро, экскурсаводам, рэжысёрам Народнай кінастудыі, дырэктарам Дома культуры, рэдактарам тэлебачання і радыё, карэспандэнтам рэспубліканскай газеты, выкладчыкам курсу журналістыкі друкаваных і электронных СМІ ў універсітэце, кіраўніком прэс-цэнтра, галоўным спецыялістам упраўлення ідэалагічнай працы Магілёўскага аблвыканкама. Цяпер з’яўляецца тэлевядучым праграмы «Час АРТ» тэлерадыёкампаніі «Магілёў».

Член Магілёўскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Станам на 2024 год жыве і працуе ў Магілёве.

Творчасць Аўтар рамана «Фагги». Апавяданні публікаваліся ў абласным зборніку Саюза пісьменнікаў, у перыядычным прэсе. Зняў аўтарскі дакументальны фільм «Загінулыя хлусні не прымаюць». Шэраг апавяданняў апублікаваны ў часопісе «Нёман». Публікуе апавяданні і навелы на Facebook.

Бібліяграфія «Избранное» (Масква, 2000) «Фагги» (Магілёў, 2010) «Фотографические приключения Тимофея Плёнкина» (Мінск, 2022)

Крыніцы

Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі