Марвін Лі Мінскі (; ) — амерыканскі кагнітыўны навуковец і інфарматык, займаўся даследаваннямі штучнага інтэлекту (ШІ), сузаснавальнік лабараторыі штучнага інтэлекту Масачусецкага тэхналагічнага інстытута, аўтар тэкстаў па ШІ і філасофіі. Лаўрэат прэміі Цьюрынга (1969).

Біяграфія Нарадзіўся 9 жніўня 1927 года ў Нью-Ёрку (ЗША) у яўрэйскай сям’і вокавага хірурга Генры і сіяністкай актывісткі Фані (Райзер). Вучыўся ў Філдстанскай школе і Вышэйшай навуковай школе Бронкса. Пазней наведваў Акадэмію Філіпса (Андовер, штат Масачусэтс). Затым Мінскі служыў у ВМС ЗША з 1944 па 1945 год. Атрымаў ступень бакалаўра матэматыкі ў Гарвардскім універсітэце ў 1950 годзе і ступень доктара філасофіі па матэматыцы ў Прынстанскім універсітэце ў 1954 годзе. Яго доктарская дысертацыя называлася «Тэорыя нервова-аналагавых сістэм падмацавання і яе прымяненне да праблемы мадэлявання мозгу» (). Ён быў малодшым навуковым супрацоўнікам Гарвардскага таварыства стыпендыятаў з 1954 па 1957 год.

Мінскі працаваў у MIT з 1958 года да самай смерці. Ён далучыўся да лабараторыі Лінкальна ў MIT у 1958 годзе, а праз год Мінскі і Джон Мак-Карці ініцыявалі ўласную лабараторыю, якая зараз называецца Лабараторыяй інфарматыкі і штучнага інтэлекту MIT. Ён быў прафесарам медыямастацтва і медыянавук, таксама прафесарам электратэхнікі і інфарматыкі.

Памёр 24 студзеня 2016 года ў Бостане (ЗША).

Уклад у навуку Вынаходніцтвы Мінскага ўключаюць першы шлем віртуальнай рэальнасці (1963) і канфакальны мікраскоп (1957). Разам з Сэймурам Пэйпертам ён распрацаваў першага робата Turtle на мове праграмавання Logo. Мінскі таксама пабудаваў у 1951 годзе першую машыну навучання нейроннай сеткі з выпадковым падключэннем (). У 1962 годзе Мінскі працаваў над універсальнымі машынамі Цьюрынга і стварыў сваю машыну з 7 станамі і 4 сімваламі.Turlough Neary, Damien Woods, «Small Weakly Universal Turing Machines», Machines, Computations, and Universality 2007, proceedings, Orleans, France, September 10-13, 2007, , p. 262—263

Кніга Мінскага «Персептроны» (), напісаная разам з Сэймурам Пэйпертам, стала асноватворнай працай у галіне аналізу штучных нейронавых сетак. Таксама Мінскі заснаваў некалькі мадэляў штучнага інтэлекту. Яго праца «Асновы для прадстаўлення ведаў» () стварыла новую парадыгму ў прадстаўленні ведаў. Мінскі таксама пісаў пра магчымасць таго, што пазаземнае жыццё можа мець мысленне як у людзей.

У пачатку 1970-х гадоў у Лабараторыі штучнага інтэлекту Мінскі і Пэйперт пачалі распрацоўку тэорыі грамадства розуму. Тэорыя спрабуе растлумачыць, як тое, што мы называем інтэлектам, можа быць прадуктам узаемадзеяння неразумных частак. Мінскі кажа, што самая вялікая крыніца ідэй аб гэтай тэорыі прыйшла з яго працы па стварэнні машыны, якая выкарыстоўвае рабатызаваную руку, відэакамеру і камп’ютар для зборкі з дзіцячых кубікаў. У 1986 годзе Мінскі апублікаваў кнігу «Грамадства розуму» (), якая, у адрозненне ад большасці яго раней апублікаваных прац, была напісана для шырокай публікі.

У лістападзе 2006 г. Мінскі апублікаваў кнігу «Машына эмоцый» (), якая крытыкуе многія папулярныя тэорыі працы чалавечага розуму і прапануе альтэрнатыўныя тэорыі, часта замяняючы простыя ідэі больш складанымі. Апошнія чарнавікі кнігі знаходзяцца ў вольным доступе на яго вэб-старонцы.

Мінскі таксама стварыў «гравітацыйную машыну», якая будзе біць у звон, калі гравітацыйная сталая зменіцца, што, аднак, тэарэтычна немагчыма ў агляднай будучыні.

Узнагароды Мінскі атрымаў прэмію Цьюрынга (найвялікшае ўзнагароджанне ў інфарматыцы) у 1969 годзе, прэмію «Залатая пласціна» Амерыканскай акадэміі дасягненняў у 1982 годзе, прэмію Японіі ў 1990 годзе, прэмію IJCAI за выдатныя даследаванні ў 1991 годзе і медаль Бенджаміна Франкліна ад Інстытута Франкліна за 2001 год.Marvin Minsky — The Franklin Institute Awards — Laureate Database . У 2006 годзе ён стаў стыпендыятам Музея гісторыі камп’ютараў «за сузаснаванне вобласці штучнага інтэлекту, стварэнне ранніх нейронавых сетак і робатаў і распрацоўку тэорый чалавечага і машыннага пазнання». У 2011 годзе Мінскі быў уведзены ў Залу славы штучнага інтэлекту журнала IEEE Intelligent Systems за «значны ўклад у галіне штучнага інтэлекту і інтэлектуальных сістэм». У 2013 годзе ён быў узнагароджаны прэміяй BBVA Foundation Frontiers of Knowledge Award у катэгорыі «Інфармацыйныя і камунікацыйныя тэхналогіі». У 2014 годзе Мінскі стаў лаўрэатам прэміі Дэна Дэвіда ў катэгорыі «Штучны інтэлект, лічбавы розум».

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Цьюрынга Катэгорыя:Выпускнікі Прынстанскага ўніверсітэта Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Выкладчыкі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута Катэгорыя:Даследчыкі штучнага інтэлекту Катэгорыя:Постаці амерыканскай інфарматыкі