Іньяс/Ігнасэ Мурванаш’яка (; 14 мая 1963 — 16 красавіка 2019) — кіраўнік паўстанцкай групоўкі руандыйскіх хуту «Дэмакратычныя сілы вызвалення Руанды». Меў від на жыхарства і палітычны прытулак у ФРГ. Як лідар баевікоў асуджаны за ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасці, што было першым падобным выпадкам у Германіі з часоў Нюрнбергскага працэсу.

Біяграфія Мурванаш’яка нарадзіўся ў Бутарэ.

Вучыўся ў Заходняй Германіі, дзе атрымаў ступень доктара эканамічных навук. У 1989 годзе атрымаў від на жыхарства, а ў 2000 года — палітычны прытулак. У лістападзе 2005 года быў унесены ў чорны спіс ААН за парушэнне эмбарга на пастаўкі зброі ў ДР КонгаLast updated on 6 February 2007.

7 красавіка 2006 года за парушэнне іміграцыйнага рэжыму быў арыштаваны ў нямецкім Мангейме, але неўзабаве вызвалены. 26 мая 2006 года супраць Мурванаш’які было распачата папярэдняе расследаванне па «падазрэнні ў датычнасці да злачынстваў супраць чалавечнасці ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга», аднак следства прыпынена. Руанда заявіла, што будзе дамагацца яго экстрадыцыі за меркаваныя злачынствы, учыненыя падчас генацыду супраць тутсіJURIST — Paper Chase: Suspected Rwanda war criminal arrested in Germany , і выдала ордэр на арышт.

17 лістапада 2009 года Мурванаш’яка зноў арыштаваны нямецкімі ўладамі. Судовы працэс над ім пачаўся 4 мая 2011 года ў Вышэйшым судзе ў Штутгарце. Кіраўніка мяцежнікаў абвінавацілі па некалькіх пунктах ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавечнасці. Працэс над Мурванаш’якай стаў першым у Германіі за падобныя злачынствы з часоў Нюрнберга. У верасні 2015 года руандыец быў прысуджаны да 13 гадоў.

20 снежня 2018 года Федэральны суд юстыцыі адмяніў рашэнне аб пераглядзе справы абвінавачанага і генеральнага пракурора ў цэлым. Новы суд павінен быў пачацца ў маі 2019 года, аднак 16 красавіка Мурванаш’яка памёр. Да самай смерці ён правёў дзевяць з паловай гадоў у нямецкім следчым ізалятары без перапынку, даўжэй, чым любы іншы абвінавачаны ў Германіі раней. Некаторы час руандыец правёў у адзіночнай камеры.

Сям’я Ажаніўся з немкай. Меў 2 дзяцей.

Заўвагі

Катэгорыя:Правадыры паўстанняў Катэгорыя:Ваенныя злачынцы