Антон Іванавіч Гу́рскі (, в. Свінка, , Мінская вобласць — ) — беларускі фалькларыст. Кандыдат філалагічных навук (1978).
Біяграфія Нарадзіўся года ў вёсцы Свінка Капыльскага раёна.
Скончыў Мінскі педагагічны інстытут у 1959 годзе. 3 1959 года ў сектары фальклору Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай АН Беларусі, з 1979 г. працаваў старшым навуковым супрацоўнікам. Са шматлікіх экспедыцый па ўсёй Беларусі прывозіў сшыткі з запісамі, у якіх зафіксаваны творы практычна ўсіх жанраў вуснай паэзіі (іх колькасць набліжаецца да дзесяці тысяч).
Памёр года.
Навуковая дзейнасць Даследаваў фальклорныя жанры (загадкі, песні, паданні, легенды). Найбольш аўтарытэтны ў беларускай фалькларыстыцы даследчыкам зімовых свят. Мае больш за 200 публікацый у беларускіх энцыклапедыях і на старонках перыёдыкі.
З усяго жанравага багацця нашага фальклору Антон Іванавіч выбраў для навуковага даследавання народныя каляндарна-абрадавыя песні зімовага цыкла. Па гэтай тэме ў 1978 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю «Беларускія зімовыя песні: Калядкі і шчадроўкі (па запісах ХІХ — пачатку ХХ ст.)». Зроблены ўпершыню ў айчыннай фалькларыстыцы навуковы аналіз каляднай абраднасці ўсходніх славян і беларускай каляднай паэзіі склаў аснову манаграфій «Зімовая паэзія беларусаў» (1980) і «Святкаванне Калядаў на Беларусі» (1998).
Цікавіўся А. І. Гурскі і пазаабрадавай лірыкай. Вынікам гэтай дзейнасці сталі манаграфіі «Тайны народнай песні» (1994), «Семантыка і паэтыка сямейнай лірыкі» (2001), «Чаму вучыць народная песня» (2007), «Пазаабрадавая лірыка ўсходніх славян» (2008).
Аўтар кнігі «3 любоўю да народа» (1989), раздзелаў у кнігах «Беларуская народная вусна-паэтычная творчасць» (1967), «Праблемы сучаснага беларускага фальклору» (1969), «Беларуская фалькларыстыка» (1980).
Складальнік тамоў збору «Беларуская народная творчасць»; «Зімовыя песні: Калядкі і шчадроўкі» (1975), «Загадкі» (1972) і «Легенды і паданні» (1983, абедзве з М. Грынблатам), «Земляробчы каляндар» (1990), зборнікаў фальклору «Дрэва кахання» (1980), «Сакрэт шчасця» (1986), «Бяздоннае багацце» (1990), «Самае галоўнае» (1992), «Музыка-чарадзей» (1995), «Не сілай, а розумам» (1997) «Прыстань ваўкалакаў» (2001), «У ноч на Івана Купалу» (2004), «Мудрасць жыцця : прыказкі, прымаўкі» (2007) і інш.
А. І. Гурскі зрабіў уклад і ў гісторыю беларускай фалькларыстыкі. Ён аўтар манаграфіі «З любоўю да народа» (1989), якая прысвечана творчай дзейнасці фалькларыстаў і этнографаў Д. Булгакоўскага і П. Дземідовіча.
Вучоны наведваў вёскі, якія пацярпелі ад чарнобыльскай катастрофы. У зборнік «Фальклор Магілёўшчыны : матэрыялы з раёнаў, пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС» (2011, сумесна з А. У. Марозавым і Н. Г. Мазурынай) увайшлі матэрыялы з мясцін, якія найбольш пацярпелі ад радыяцыйнага забруджвання.
Узнагароды Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986).
Літаратура
Спасылкі