Пале́ссе (праект 17091) — тып пасажырскага судна для неглыбокіх вадаёмаў, прызначаны для хуткасных пасажырскіх перавозак у светлы час сутак з працягласцю рэйса да 8 гадзін. Будаваліся на Гомельскім суднабудаўнічым заводзе (г. Гомель).

Вытворчасць пачалася ў 1983 годзе. Апошняе судна было пабудавана ў 1996 годзе. Усяго выраблена больш за 100 цеплаходаў. Эксплуатуюцца ў Кітаі, Нікарагуа, Расіі, В’етнаме, Венгрыі, Польшчы, Германіі, Украіне.

Цеплаходы «Палессе», якія эксплуатуюцца ў Кітаі, носяць назву Лунтан (Longteng). Асноўнае адрозненне кітайскага цеплахода «Лунтан» ад «Палесся» заключаецца ў кампаноўцы салона. На «Лунтане» адсутнічаюць сталочкі, замест іх устаноўленыя дадатковыя шэрагі крэслаў.

Тэхнічныя характарыстыкі Маса поўная: 18,8 т; Маса пустая: 12,8 т; Габарыты: 21,25 × 5,0 × 2,6 м; Асадка на плаву: 0,9 м; Асадка на крылах: 0,4 м; Магутнасць максімальная: 810 кВт; Магутнасць эксплуатацыйная: 590 кВт; Хуткасць максімальная: 65 км/г; Хуткасць эксплуатацыйная: 60 км/г; Далёкасць ходу (з эксплуатацыйнай хуткасцю): 400 км; Колькасць пасажыраў: 50 чал.

Высокаабаротныя дызельны рухавікі для цеплахода пастаўляліся Леніградскім заводам «Зорка».

Спасылкі

Катэгорыя:Судны і караблі