Караль Буке (; нар. , Нёі-сюр-Сен, Францыя) — французская актрыса.

Біяграфія Кароль было чатыры гады, калі яе маці кінула сям’ю.

У кіно дэбютавала ў 19 гадоў у фільме Луіса Буньюэля «Гэты смутны аб’ект жадання» (1977). Здымалася ў фільме бандыяны «Толькі для вашых вачэй» і ў фільме з Адрыяна Чэлентана «Бінга-Бонга». У 1990 годзе атрымала прэмію «Сезар» за лепшую жаночую ролю ў фільме Бертрана Бліе «Занадта прыгожая для цябе».

У 1980-х і 1990-х гадах Буке была тварам (вядучай мадэллю) кампаніі Chanel.

У 2014 годзе была членам журы 67-га Канскага кінафестывалю.

Асабістае жыццё Кароль Буке была замужам за прадзюсарам Жанам-П’ерам Рассамам, ад якога ў 1982 годзе нарадзіла сына Дзімітрыя. У 1987 годзе нарадзіла сына Луі ад фатографа Франсіса Джакабеці. У 1991 годзе яна выйшла замуж за лекара-даследчыка (спецыяліста па СНІД) Жака Лейбовіча, але разышлася з ім у 1996 годзе. З гэтага часу яна звязала сваё жыццё з Жэрарам Дэпардзьё, расталася з ім у жніўні 2005 года.