Міхась Паўлавіч Мамонька (13 студзеня 1929, цяпер Стаўбцоўскі раён — 30 верасня 2021) — беларускі паэт.

Біяграфія Нарадзіўся 13 студзеня 1929 года на тэрыторыі сённяшняга Стаўбцоўскага раёнаПаводле іншай інфармацыі на Гарадзеншчыне.. Працаваў настаўнікам у Гродзенскай вобласці.

Апошнія гады жыў і працаваў у горадзе Тураў Гомельскай вобласці.

Член Гомельскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2007 года.

Памёр 30 верасня 2021 года. Пахаваны на могілках у Стоўбцах, каля сваякоў.

Творчасць Пісаў на беларускай мове. Выдаў кнігі паэзіі «Тварам да сонца», «Слёзы на камні», «Далечыня», «Колер світання», і інш. Друкаваў творы ў «Літаратуры і мастацтве», «Полымі», у раённых і абласных газетах Беларусі. Асабліва плённа супрацоўнічаў з жыткавіцкай раённай газетай «Новае Палессе».

Узнагароды Адзначаны знакам Саюза пісьменнікаў Беларусі «За вялікі ўклад у беларускую літаратуру», прысвоена званне «Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі».

Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты