Бабруйская бітва — контрнаступленне Чырвонай арміі першых тыдняў Вялікай Айчыннай вайны. Частка Смаленскай бітвы.
Аперацыя праведзена часцямі 21-й арміі Заходняга фронта пад камандаваннем Фёдара Кузняцова са штабам у Гомелі. На дадзеным кірунку знаходзіўся ўдарны 63-і стралковы корпус на чале з Леанідам Пятроўскім.
Контрнаступленне пачалося 13 ліпеня з фарсіравання Дняпра. Да 30 ліпеня савецкія войскі адкінулі праціўніка на 10—15 км, авалодалі гарадамі Рагачоў, Жлобін і выйшлі на мяжу: на поўдзень ад Новага Быхава, на захад ад Рагачова, на захад ад Жлобіна, на поўдзень ад Парычаў, на захад ад Карпілаўкі. Да 20 ліпеня часці Чырвонай арміі выйшлі ў раён гарадоў Глуск і Асіповічы.
Спасылкі В. Ю. Мартов. Белорусские хроники. 1941 год. Глава 4. На южном фланге Западного фронта. Наступательная операция на бобруйском направлении
Катэгорыя:Абарончыя бітвы ў Беларусі (1941) Катэгорыя:Ліпень 1941 года