Бад-Ішль (, ) — горад у Аўстрыі, у федэральнай зямлі Верхняя Аўстрыя, бальнеагразевы горны курорт у лясной зоне. Горад размешчаны на беразе ракі Траўн (правы прыток Дуная) пры ўпадзенні ў яе невялікай рэчкі Ішль. Першапачаткова Бад-Ішль быў цэнтрам гандлю соллю, якая распрацоўваецца ў многіх рудніках у рэгіёне. Маленькае правінцыйнае мястэчка пачало ператварацца ў папулярны курорт у 1823 годзе.

Славутасці Імператарская віла — былая летняя рэзідэнцыя сям’і імператара Франца-Іосіфа і яго жонкі Лізаветы (Сісі). Мармуровы замак — зараз фота-музей. Гара Катрын (1542 м) з канатнай дарогай — з відам на азёры ўсяго раёна, вяршыню гары «Дахштайн»(3000 м) і яго ледавікі.

Вядомыя асобы Франц Легар, аўстрыйскі кампазітар Ота Штапф, аўстрыйскі батанік

Катэгорыя:Гарады Верхняй Аўстрыі