Прэмія Х’юга () — прэмія ў галіне навуковай фантастыкі, заснаваная ў 1953. Названа ў гонар Х’юга Гернсбека (), заснавальніка першага навукова-фантастычнага часопіса «Amazing Stories». Прэмія арганізавана Сусветным таварыствам навуковай фантастыкі ().

Упершыню прэмія была ўручана ў 1953 на 11-й выставе WorldCon у Філадэльфіі, а з 1955 яна стала штогадовай.

Лаўрэаты ўзнагароджваюцца статуэткай з выявай ракеты, якая ўзлятае.

Патрабаванні У намінанты можа патрапіць літаратурны твор, які адпавядае наступным крытэрыям:

Твор павінен быць навукова-фантастычным або фэнтэзійным. Твор павінен быць выдадзены на англійскай мове або перакладзены на яе. Твор павінен быць апублікаваны на працягу папярэдняга каляндарнага года.

Намінанты і пераможцы выбіраюцца па выніках галасавання зарэгістраваных удзельнікаў Сусветнай канвенцыі аматараў навуковай фантастыкі WorldCon (таму ўзнагарода лічыцца «чытацкай»).

«Рэтра-Х’юга» Ад 1996 творы 50, 75 і 100-гадовай даўніны пачалі адзначаць прэміяй «Рэтра-Х’юга». Арганізатары тлумачаць такое рашэнне тым, што навуковая фантастыка з'явіўся задоўга да з'яўлення прэміі Х'юга, таму многія вядомыя творы ў гэтым жанры не мелі шанс быць адзначаны гэтай узнагародай. Каб выправіць гэта, быў уведзены рэтра-варыянт прэміі.

Намінацыі Прэмія Х’юга па стане на 2025 уручаецца ў 17 намінацыях.

Намінацыя па-беларуску Арыгінальная назва намінацыі Уручаецца з Апісанне Налепшы раман Best Novel 1953 Мастацкія творы аб’ёмам 40 000 слоў і больш Найлепшая аповесць Best Novella 1968 Творы аб’ёмам ад 17 500 да 40 000 слоў Найлепшае кароткая аповесць Best Novelette 1955 Творы аб’ёмам ад 7 500 да 17 500 слоў Найлепшае апавяданне Best Short Story 1955 Творы аб’ёмам менш за 7 500 слоў Найлепшая серыя Best Series 2017 Цыклы твораў Найлепшая звязаная праца Best Related Work 1980 Немастацкія або тэматычна значныя творы, звязаныя з фантастыкай Найлепшы графічны твор або комікс Best Graphic Story or Comic 2009 Творы ў графічнай форме Найлепшая пастаноўка (доўгая і кароткая формы) Best Dramatic Presentation (Long and Short Forms) 1958 Экранізаваныя або пастановачныя творы, з 2003 года падзеленыя паводле працягласці Найлепшы паўпрафесійны часопіс Best Semiprozine 1984 Паўпрафесійныя фантастычныя часопісы Найлепшы аматарскі часопіс Best Fanzine 1955 Непрафесійныя (аматарскія) выданні Найлепшы прафесійны рэдактар (доўгая і кароткая формы) Best Professional Editor (Long and Short Forms) 1973 Рэдактары мастацкіх твораў; з 2007 года падзел на раманных і анталагійных рэдактараў Найлепшы прафесійны мастак Best Professional Artist 1953 Мастакі, што прафесійна працуюць у галіне фантастыкі Найлепшы мастак-аматар Best Fan Artist 1967 Мастакі-аматары Найлепшы пісьменнік-аматар Best Fan Writer 1967 Пісьменнікі-аматары Найлепшая фанкаст Best Fancast 2012 Аўдыявізуальныя фанацкія перадачы (напрыклад, падкасты) Найлепшая гульня або інтэрактыўны твор Best Game or Interactive Work 2021 Відэа- і настольныя гульні або інтэрактыўная проза Успрыманне Прэмія Х’юга з’яўляецца важнай у літаратурным асяроддзі і сярод назіральнікаў. Напрыклад, Los Angeles Times характарызуе яе як «адну з самых прэстыжных узнагарод у галіне навуковай фантастыкі і фэнтэзі». Пра гэту прэмію Wired піша як пра «вядучую ў жанры навуковай фантастыкі».

На вокладках кніг пераможцаў часта размяшчаюць афіцыйны лагатып прэміі з мэтай прыцягнуць большую ўвагу чытачоў.

Гл. таксама

Прэмія «Неб’юла» Прэмія «Локус»

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйны сайт прэмія «Х’юга»

Катэгорыя:Літаратурныя прэміі ЗША Катэгорыя:Прэмія Х’юга Катэгорыя:Узнагароды паводле алфавіта