thumb|10-ы аркуш Радзівілаўскага летапісу, на якім адлюстраваны паход паўлегендарнага кіеўскага князя Аскольда і легендарнага варага Дзіра на Царград Летапіс — гадавы, больш-менш падрабязны аповед пра падзеі. Аповед пра падзеі кожнага году ў летапісах звычайна пачынаўся словамі: «в лето» (ст.-бел: летоЛето // Старабеларускі лексікон : Падручны перакладны слоўнік. Менск: Беларускае выдавецтва Таварыства «Хата», 1997. Укладальнікі: Прыгодзіч Мікалай, Ціванова Галіна) — адсюль назва — летапіс.

Летапіс з’яўляецца ранняй формай гістарыяграфіі, якая падае розныя падзеі ў храналагічным парадку, часта без увагі на форму і стыль мовы. У летапісы могуць уключацца дакументы і літаратурныя помнікі, напісаныя не толькі ў іншым стылі, але і ў іншыя часы.

Як жанр паходзіць з Візантыі, дзе меў назву хранаграфія. У X — XII стст. распаўсюдзіўся і ў іншых краінах. У Заходняй Еўропе, дзе зваўся хронікай, выціскнуў жанр кароткіх сухіх аналаў. У Усходняй Еўропе замацавалася паняцце летапіс. З часам, заходнееўрапейскія і ўсходнееўрапейскія помнікі гэтага жанру набылі своеасаблівыя традыцыі. На беларускіх землях у XVI — XVII стст. яны спалучаліся, таму да твораў беларускага (або беларуска-літоўскага) летапісання дастасавальныя абодва тэрміна летапіс і хроніка.

Некаторыя летапісы Аповесць мінулых часоў Баркулабаўскі летапіс Іаакімаўскі летапіс Летапісец вялікіх князёў літоўскіх Магілёўская хроніка Хроніка Быхаўца

Спасылкі Беларускія летапісы і кронікі Гісторыя Беларусі IX—XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы. Наратыўныя крыніцы, эпіграфіка

Катэгорыя:Летапісы