Роджэр Гары Долтры (; нар. ) — брытанскі спявак, аўтар песень. Найбольш вядомы як заснавальнік і вакаліст англійскага гурта The Who, 14 сінглаў якога, траплялі ў Топ-10 Вялікабрытаніі ў 1960-я, 1970-я і 1980-я гады. У іх ліку «I Can’t Explain», «My Generation», «Substitute», «I’m a Boy», «Happy Jack», «Pictures of Lily», «Pinball Wizard», «Won’t Get Fooled Again» і «You Better You Bet». Долтры пачаў сваю сольную кар’еру ў 1973 годзе, з’яўляючыся членам The Who. З таго часу ён выдаў восем студыйных альбомаў, пяць зборнікаў, і адзін канцэртны альбом. Яго сольнымі хітамі з’яўляюцца кампазіцыі «Giving It All Away», «Walking the Dog», «Written on the Wind», «Free Me», «Without Your Love», «Walking in My Sleep», «After the Fire», і «Under a Raging Moon». Апроч музыкі здымаўся ў кіно, удзельнічаў у тэатральных пастаноўках, займаўся прадзюсарскай працай.

Дыскаграфія Сольныя альбомы

Daltrey (1973) Ride a Rock Horse (1975) One of the Boys (1977) McVicar (1980) Parting Should Be Painless (1984) Under a Raging Moon (1985) Can't Wait to See the Movie (1987) Rocks in the Head (1992) As Long as I Have You (2018)

Сумесныя альбомы

Going Back Home (2014)(with Wilko Johnson)