«Ме́сца» або «У тым жа месцы» () — італьянскі драматычны фільм 2017 года рэжысёра Паала Джэнавезэ. У 2018 годзе фільм быў намінаваны ў 8 катэгорыях на нацыянальную кінапрэмію Італіі «Давід дзі Данатэла» і ў 5 катэгорыях на прэмію «Сярэбраная стужка».

Гэта італьянская адаптацыя серыяла «Сталок у куце» (2010), які складаецца з двух сезонаў па пяць кароткіх серый у кожным.

Сюжэт Дзевяць чалавек прыходзяць у адно і тое ж месца на сустрэчу з таямнічым Незнаёмцам спадзеючыся, што ён выканае іх патаемныя жаданні. Загадкавы мужчына можа ажыццявіць усё, што яны захочуць. Але за пэўную цану... У абмен на здзяйсненне мары кожнаму з гасцей прапануецца выканаць незвычайныя заданні. Чым цяжэйшае выкананне гэтай мары, тым вышэйшы кошт. Кожны з герояў павінен зрабіць свой выбар: як далёка ён гатовы пайсці, каб атрымаць жаданае? Незнаёмец пастаянна паўтарае, што людзі могуць адмовіцца, але многія дзеля сваіх мар гатовыя пайсці на самыя жудасныя рэчы! І ці сапраўды выпадковыя лёсы наведвальнікаў гэтага месца сустрэчы?

Спасылкі

Беларускі трэйлер Фільм «У тым жа месцы»

Катэгорыя:Фільмы-драмы Італіі Катэгорыя:Фільмы на італьянскай мове Катэгорыя:Фільмы, агучаныя па-беларуску праектам Gavarun by