Тамі Тэрэл (сапр. імя — Томасіна Уініфрэд Мантгомеры;  — ) — амерыканская спявачка, найбольш вядомая як зорка Motown Records 1960-х гадоў, і якая выступала ў дуэце з Марвінам Гэем.

Кар’ера Тэрэл пачалася ў падлеткавым узросце, яе першыя запісы адбыліся на Scepter / Wand Records, затым яна правяла амаль два гады як член «James Brown Revue» Джэймса Браўна, запісваючыся на лэйбле Браўна «Try Me». Пасля вучобы ў каледжы, Тэрэл нядоўга запісвалася на Checker Records, да падпісання кантракту з Motown у 1965 годзе.

У дуэце з Гэем Тэрэл сем разоў трапляла ў Топ 40 сінглаў на Billboard Hot 100. 14 кастрычніка 1967 года падчас выступу на канцэрце ў каледжы Хэмпдэн-Сідней Тэрэл страціўшы прытомнасць звалілася на сцэне, на рукі Гэя, і пазней у яе была дыягнаставана пухліна мозгу. Пасля васьмі безвыніковых аперацый, яна памерла 16 сакавіка 1970 года, ва ўзросце 24 гадоў.

Катэгорыя:Спевакі і спявачкі ЗША Катэгорыя:Выканаўцы рытм-н-блюза Катэгорыя:Спевакі і спявачкі ў жанры соўл Катэгорыя:Памерлі ад раку мозгу