Трыхагло́с (Trichoglossum) — род сумчатых грыбоў сямейства . Назва ўпершыню апублікавана ў 1885 годзе.

Апісанне Пладовыя целы прамастойныя, вышынёй да 8 см, на цыліндрычнай ножцы. У грыбоў роду пераважаюць доўгія цыліндрычныя шматклетачныя споры, афарбаваныя ў буры колер. Пад уздзеяннем гідрастатычнага ціску ў сумцы споры па адной выкідваюцца вонкі.

На балотах і на забалочаных лугах нярэдка можна ўбачыць чорныя булавападобныя пладовыя целы віду . Гэты грыб любіць вільгаць, як і іншыя прадстаўнікі сямейства. Яго пладовае цела пакрыта шматлікімі цёмна-карычневымі ігольчастымі шчацінкамі, так што ўвесь грыб здаецца аксаміцістым.

Крыніцы

Літаратура

Boudier, J.L.É. 1885. Nouvelle classification naturelle des Discomycètes charnus. Bulletin de la Société Mycologique de France. 1:97-120 — P.110

Катэгорыя:Роды грыбоў Катэгорыя:Геаглосавыя