Ютаўскі дзяржаўны ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Логан у штаце Юта, ЗША.

Агульная характарыстыка Вучэльня класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. Універсітэт мае больш чым 250 тысяч выпускнікоў, размешчаных ва ўсіх 50 штатах ЗША і больш чым у 125 краінах свету. Заснаваны ў 1888 годзе як каледж, першапачатковы вучэльня была сканцэнтравана на тэхніцы, сельскай гаспадарцы, ваеннай навуцы, тэхналогіях і механіцы. Да 1947 года ваенная праграма ўніверсітэта была настолькі паспяховай і набыла такую вядомасць, што ўніверсітэт стаў вядомы як Уэст-Пойнт Захаду, паколькі ўніверсітэт прыняў больш афіцэраў, чым любая іншая вучэльня ў краіне, за выключэннем Ваеннай акадэміі ЗША ва Уэст-Пойнце. Сучасную назву ўніверсітэт атрымаў у 1957 годзе. Універсітэт звязаны з 7 стыпендыятамі Родса, адным лаўрэатам Нобелеўскай прэміі, 4 стыпендыятамі Трумэна і 34 стыпендыятамі Голдуотэра.

Структура Каледж мастацтваў Каледж сельскай гаспадаркі і прыкладных навук Каледж інжынерыі Каледж сацыяльна-гуманітарных навук Каледж прыродазнаўчых навук Каледж ветэрынарнай медыцыны Каледж адукацыі і сацыяльных паслуг Школа бізнесу Каледж прыродных рэсурсаў Школа магістарскіх студый

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Юта

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Юты