Бібліятэка Слонімскага кляштара бенедыкцінак — бібліятэка, якая існавала пры Слонімскім кляштары бенедыкцінак з канца XVII стагоддзя да сярэдзіны XIX стагоддзя. Візітацыйныя спісы кніг бібліятэкі вядомы з 1668 года. У 1719 годзе было 70 кніг, у асноўным на польскай мове: касцельныя статуты, жыціе Св. Бенедыкта, інш. святых, аскетычная літаратура, брэвіярыі. У 1733 годзе адзначаны антыфанарый, градуал, марціралог, 4 мшалы, Евангелле, рукапісны служэбнік Св. Бенедыкта, «Духоўныя практыкаванні» і інш. Пры візітацыі 1820 года адзначана, што «навуковых» (вучэбных) кніг у кляштары няма, толькі жыціі святых і кнігі для набажэнства. У 1830 годзе сярод кніг адзначаны мшалы рымскія і ўніяцкія, агенды, «Кніга брацтва сэрца Ісусава».
Літаратура
Гвёздзик И. Собрание книг бенедиктинок в Слониме (XVII—XIX вв.) // Белорусский сборник: Статьи и материалы по истории и культуре Белоруссии. СПб., 2002. Вып. 2; Pietrzkiewicz I. Biblioteki klasztorów słonimskich w świetle zachowanych inwentarzy XVIII—XIX ww. // Белорусский сборник: Статьи и материалы по истории и культуре Белоруссии. СПб., 2005. Вып. 3.
Катэгорыя:Бібліятэкі Беларусі Катэгорыя:Культура Слоніма Катэгорыя:XVII стагоддзе ў Беларусі Катэгорыя:Зніклі ў XIX стагоддзі Катэгорыя:З’явіліся ў XVII стагоддзі