Колін (чэш. Okres Kolín) — адзін з 12 раёнаў Сярэднечэшскага краю Чэшскай Рэспублікі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Колін. Плошча раёна — 743,57 км², насельніцтва — 96116 чалавек. У раёне налічваецца 89 муніцыпалітэтаў, з якіх 6 — гарады. Раён размешчаны ва ўсходняй частцы краю. Мяжуе з раёнамі Бенешаў, Кутна-Гара, Німбурк і Прага-усход Сярэднечэшскага краю; Градзец-Кралавэ Кралавеградзецкага краю і Пардубіцы Пардубіцкага краю.
Катэгорыя:Раёны Чэхіі