Джордж Рафт (; — ) — амерыканскі кінаакцёр і танцор, вядомы ў першую чаргу ролямі гангстараў у крымінальных фільмах аб арганізаванай злачыннасці 1930-х і 1940-х гадоў. Джордж Рафт найболей вядомы ролямі ў гангстарскай камедыі Білі Уайлдэра «Хтосьці любіць гарачае» (1959), легендарнай першай версіі фільма «Твар са шнарам» (1932), «Штораніцы я паміраю» (1939), а таксама ў «Балеро» 1934, адзін з нямногіх фільмаў таго часу ў якім ён не гуляў гангстара) і «Яны ехалі ўначы» (1940).
Źródło i licencja
Na podstawie: Wikipedia — Джордж Рафт · historia autorów.
Tekst: CC BY-SA 4.0.
Informacja o opracowaniu
Usunięto składnię wiki i szablony; dłuższe teksty skrócono.