«Мале́нькі пры́нц» () — французскі 3D-анімацыйны драматычны фільм-фэнтэзі паводле аднайменнага рамана Антуана дэ Сэнт-Экзюперы. Рэжысёр — Марк Осбарн, вядомы па мультфільме «Кунг-фу панда». Прэм'ера фільма адбылася на Канскім кінафестывалі 22 мая 2015 года.

У межах праекта «Беларускія ўікэнды» мультфільм быў агучаны на беларускую мову кампаніяй Кінаконг пры падтрымцы «Атлант Тэлекам» і velcom. На мову ролі агучвалі: Ганна Хітрык, Сятлана Цімохіна, Зміцер Бейнарт-Саладуха, Павел Харланчук, Сяргей Жбанкоў, Уладзімер Глотаў. Паказы ў кінатэатрах адбываліся з 23 па 25 чэрвеня 2017 года разам з прэзентацыяй першага ў незалежнай Беларусі выдання кнігі «Маленькі Прынц» па-беларуску.

Сюжэт Свет не можа існаваць без фантазіі і прыгод. Прынамсі ў гэта верыць лагодны стары лётчык, па суседстве з якім нядаўна пасялілася адна вельмі педантычная мама са сваёй руплівай дачкой. Жыццё дзяўчынкі падпарадкавана строгаму вучэбнаму плану, у якім час на сяброў прадугледжаны толькі наступным летам. Аднак гэты старанна выбудаваны план трашчыць па швах, калі ў жыццё дзяўчынкі ўрываецца дзіўны сусед з ягонымі неймавернымі апавяданнямі пра Маленькага Прынца і далёкія зоркі. Засталося толькі адрамантаваць самалёт, і ў шлях! Так пачынаецца вялікае падарожжа дзяўчынкі - поўнае небяспекі, чарадзейства, гумару і сапраўднага сяброўства.

Узнагароды 2016 — Прэмія «Сезар» Найлепшы поўнаметражны анімацыйны фільм

2017 — Прэмія Эні Найлепшая музыка ў анімацыйным поўнаметражным фільме (Ганс Цымер, Рычард Харві і Каміль)

2017 — Дзіцячая прэмія BAFTA Поўнаметражны фільм

Спасылкі

Катэгорыя:Мультфільмы Францыі Катэгорыя:Мультфільмы 2015 года Катэгорыя:Экранізацыі літаратурных казак Катэгорыя:Фільмы, агучаныя па-беларуску праектам Кінаконг