Стакгольмскі ўніверсітэт (, , ) — дзяржаўны універсітэт у Стакгольме, Швецыя. Ва ўніверсітэце больш за 50 тысяч студэнтаў, 5 тысяч супрацоўнікаў, каля 2 тысяч аспірантаў.

Гісторыя Існуе з 1878 як універсітэцкі каледж (Stockholm högskola). Знакаміты тым, што ў 1889 годзе кафедру матэматыкі атрымала Соф'я Кавалеўская, трэцяя жанчына-прафесар у Еўропе. З 1904 годзе каледж стаў афіцыйна прысвойваць ступені, а з 1960 года атрымаў статус універсітэта. Дзейнічаюць чатыры факультэты. Большасць устаноў універсітэта з 1970 знаходзяцца ў раёне Фрэскаці, на поўначы ад цэнтра горада (метро Universitetet).

Выбітныя выпускнікі і выкладчыкі Тругвэ Густафсан Біргіт Кульберг Дольф Лундгрэн Гунар Мюрдаль

Гл. таксама Aula Magna

Спасылкі

Stockholms universitet Афіцыйны сайт Школа бізнесу Стакгольмскага ўніверсітэта Батанічны сад Стакгольмскага ўніверсітэта Бібліятэка Стакгольмскага ўніверсітэта The Center for Pacific Asia Studies (CPAS)

Катэгорыя:Універсітэты Швецыі Катэгорыя:З’явіліся ў 1878 годзе