Плямы Брашфілда — гэта невялікія белыя або шаравата-карычневыя плямы на перыферыі радужнай абалонкі ў чалавечым воку з-за агрэгацыі злучальнай тканкі, звычайнага складніка стромы радужнай абалонкі. Плямы названы ў гонар лекара Томаса Брашфілда, які ўпершыню апісаў іх у сваёй дысертацыі ў 1924 годзе.Wallis, Hugh R.E. «The Significance of Brushfield’s Spots in the Diagnosis of Mongolism in Infancy», Archives of Disease in Childhood, 1951 December; 26 (130): 495—500. Retrieved on 21 March 2009.

Плямы Брашфілда з’яўляюцца характэрнай рысай храмасомнага захворвання сіндрому Даўна або трысаміі па 21 храмасоме. Яны сустракаюцца ў 35-78 % нованароджаных з сіндромам Даўна. У пацыентаў з больш цёмнай радужнай абалонкай плямы Брашфілда, як правіла, зацямняюцца пігментацыяй пярэдняга наружнага слоя радужнай абалонкі. Такім чынам, яны значна часцей назіраюцца ў дзяцей са слабай пігментацыяй вачэй. Плямы Брашфілда часцей сустракаюцца ў пацыентаў з сіндромам Даўна еўрапейскага паходжання, чым у дзяцей азіяцкага паходжання, якія хварэюць тым жа.

Плямы Брашфілда прадстаўляюць сабой вобласці гіперплазіі стромы радужнай абалонкі, акружаныя гіпаплазічнай тканкай адносна іх.

Падобныя плямы, апісаныя Крукманам і Вольфлінам сустракаюцца ў людзей без сіндрому Даўна. Гэтыя плямы, якія называюцца цельцамі Крукмана-Вольфліна, звычайна менш выразныя, іх менш і размешчаны больш перыферыйна, чым плямы Брашфілда пры трысаміі 21.

Крыніцы

Катэгорыя:Захворванні вачэй Катэгорыя:Сіндром Даўна Катэгорыя:Колер вачэй