Міхаіл Кікоін (Мішэль Кікоін, ; , Гомель — , Парыж) — беларускі і французскі мастак яўрэйскага паходжання, прадстаўнік .

Біяграфія Нарадзіўся ў сям'і камерсанта ў Гомелі. У хуткім часе сям'я пераехала ў г. Рэжыцу Віцебскай губерні (цяпер Рэзэкнэ, Латвія). У 1904 сям'я перабралася ў Мінск.

Вучыўся ў прыватнай школе мастака Я. Кругера (Минск, 1907—1910), потым у малявальнай школе мастака І. Трутнева (Вільня, 1910—1912). З'ехаў у Парыж у 1912, дзе пасяліўся ў інтэрнаце бедных мастакоў («La Ruche»). На працягу некалькі месяцаў занімаўся ў парыжскай Нацыянальнай вышэйшай школе.

З 1914 прымаў удзел у выстаўках і у Парыжы.

У 1920 выконваў абавязкі сакратара Восеньскага салона.

Першыя персанальныя выстаўкі прайшлі ў 1919 (галерэя «Cheron») і 1924 (галерыі «Netter», «L. Zborovsky»).

У 1924 атрымаў французскае грамадзянства.

Удзельнічаў у выстаўке сучаснага французскага мастацтва ў Маскве (1928).

З 1928 працаваў ва ўласным атэлье–майстэрні на Манпарнасе, актыўна ўдзельнічаў у шматлікіх выстаўках.

У 1968 памёр у Парыжы ў сваёй майстэрні.

Яго сын — французскі мастак Якаб Кікоін (14 красавіка 1920 — 2 красавіка 2020Le peintre presque centenaire était très attaché à l’Yonne, псеўданім ). Разам з сястрой Клэр (1915—2013Rencontre avec Claire Maratier Donations from Claire Maratier and Lydie Lachenal. The School of Paris in the collections of the mahJ ) ён заснаваў Фонд Кікоіна пад эгідай грамадскай арганізацыі «Fondation du Judaïsme Français».

У экспазіцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь знаходзіцца адзін твор Міхаіла Кікоіна. У карпаратыўнай калекцыі ААТ «Белгазпрамбанк» налічваецца шэсць жывапісных работ мастакаКикоин Михаил .

Па замове ААТ «Белгазпрамбанк» быў зняты фільм «Михаил Кикоин. Поэтический мир на холсте».

Публічныя зборы Musée d'art et d'histoire du Judaïsme (Парыж, Францыя) — http://www.mahj.org/ Museum voor Moderne Kunst (Астэндэ, Фландрыя, Бельгія) — http://www.pmmk.be/

Крыніцы

Літаратура Владимир Счастный. Художники Парижской школы из Беларуси: эссе, биографии, путеводитель. - 2-е изд., переработанное и дополненное. - Минск : Четыре четверти, 2012. - 173 с. - ISBN 978-985-7026-60-9. Kikoïne: Les pionniers de l’Ecole de Paris. Textes de Ariel Kyrou et al., Ed. de l’Albaron, Thonon-les-Bains (Fondation Kikoïne),1996. Kikoïne et ses amis de l’École de Paris (Paris: Fondation Kikoïne, sous l’égide du Judaïsme Français, 1993). Kikoïne, un maître de l'Ecole de Paris. Textes de Jean-Marie Dunoyer et Gilles Néret. Ed. Arte, Adrien Maegt, Paris, 1987. Hommage a Kikoine: [Catalogue]. Galerie de France. Paris, 1973. Kikoine. Catalogue Raisonné sur l'oeuvre de Kikoïne / Préface de Jean Cassou: Textes Edouard Roditi, Mendel Mann, Jacques Yankel. Paris: Ed. d’Art H. Piazza, 1973.

Спасылкі

Михаил Кикоин // на сайце artbelarus.by Michel Kikoïne // www.photo.rmn.fr.

Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі Францыі Катэгорыя:Парыжская школа Катэгорыя:Яўрэйскія мастакі Катэгорыя:Імігравалі ў Францыю з Беларусі