Сенега́л () — рака ў Заходняй Афрыцы, утварае натуральную мяжу паміж дзяржавамі Сенегал і Маўрытанія.
Назва ракі паходзіць ад назвы берберскага племя сенега, якое жыве на яе берагах.
Апісанне
Рака пачынаецца на горным масіве Фута-Джалон пад назвай Бафінг да зліцця з ракой БакойАфрика: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 352. — 671 с. с илл.. Даўжыня ракі — каля 1970 км (1430 км ад вытоку ракі Бафінг). Плошча басейна складае 419 575 (441 000)км² і гадавы сцёк вады ў Атлантычны акіян вагаецца ад 5 м³/с (у маі) да 2090—5000 м³/с (у жніўні—верасні). Агульны гадавы сцёк каля 23 км³. У верхнім цячэнні на рацэ шмат парогаў і вадаспадаў. Далей рака працякае па раўніннай мясцовасці. Упадае ў Атлантычны акіян, утвараючы дэльту плошчай каля 1500 км². У вусці ракі пясчаны востраў (бар), на якім знаходзіцца горад і порт Сен-Луі. Галоўныя прытокі: Фалем, Каракаро і Гаргол. Пясчаны востраў у вусці ракі перашкаджае заходу ў яе акіянічных суднаў. У перыяды разводдзя рака суднаходная на працягу 888 км ад вусця да горада Каес, пасля спаду вады на 283 км (да горада Падор). На рацэ маюцца ГЭС, яе вада выкарыстоўваецца на арашэнне.
Каля ракі гарады Бафулабэ, Каес, Падор, Матам, Бакель.
Літаратура
Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 352. — 671 с. с илл.
Спасылкі Карта басейна ракі Сенегал Sénégal River // Encyclopædia Britannica
Катэгорыя:Памежныя рэкі Катэгорыя:Рэкі Сенегала Катэгорыя:Рэкі Маўрытаніі Катэгорыя:Рэкі Малі