Ганна Іванаўна Кулеш (нар. , Орша, Віцебская вобласць) — беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (2017), прафесар (2020).
Біяграфія Нарадзілася ў 1953 годзе ў Оршы, праз некалькі месяцаў па нараджэнні дачкі сям’я пераехала ў Стоўбцы.
У 1970 годзе скончыла Стаўбцоўскую сярэднюю школу № 2. У 1977 годзе скончыла філалагічны факультэт БДУ па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура, руская мова і літаратура».
У 1992 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Шляхі і спосабы папаўнення грамадска-палітычнай лексікі беларускай мовы на сучасным этапе» (навуковы кіраўнік — прафесар Л. М. Шакун).
У 2016 годзе абараніла доктарскую дысертацыю па тэме «Фарміраванне і развіццё мовы беларускага заканадаўства ХХ — пачатку ХХІ стст. (на матэрыяле беларускамоўных заканадаўчых тэкстаў)».
Прафесар кафедры гісторыі беларускай мовы філалагічнага факультэта БДУКулеш Ганна Іванаўна.
Член Рэспубліканскай тэрміналагічнай камісіі пры НАН Беларусі.
Навуковая дзейнасць Аўтарка звыш 160 навуковых публікацый. Галіна навуковых інтарэсаў: гісторыя беларускай літаратурнай мовы; праблемы гістарычнай і сучаснай лексікалогіі і лексікаграфіі; мова мастацкай літаратуры; мова беларускага заканадаўства; пытанні культуры мовы.
Катэгорыя:Мовазнаўцы Беларусі