Капаткевіцкі бой — бой партызанскіх атрадаў «Чырвоны Кастрычнік» 123-й Акцябрскай партызанскай брыгады імя 25-годдзя БССР, А. І. Далідовіча 25-й партызанскай брыгады імя П. К. Панамарэнкі супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў у гарадскім пасёлку Капаткевічы 17 студзеня 1942 года.
Бой Раніцай 17 студзеня 1942 года партызаны акружылі Капаткевічы, дзе размяшчаўся нямецкі гарнізон (100 чалавек), бясшумна знялі вартавых і перакрылі дарогі да адступлення. Камандаваў боем камісар атрада «Чырвоны Кастрычнік» С. В. Маханько.
Невялікімі групамі па 3—5 чалавек партызаны раптоўна напалі і закідалі гранатамі хаты, дзе размяшчаліся гітлераўцы. Праціўнік спрабаваў прабіцца на паўднёвую ўскраіну пасёлка, да чыгункі Жыткавічы — Калінкавічы, але быў сустрэты агнём партызан. У час бою, які цягнуўся 4 гадзіны, было забіта больш за 60 гітлераўцаў, захоплена 18 вінтовак, станковы кулямёт, 1 тысяча тон збожжа, прызначанага для адпраўкі ў Германію.
Літаратура
Катэгорыя:Бітвы Другой сусветнай вайны з удзелам савецкіх партызан у Беларусі Катэгорыя:Канфлікты 1942 года Катэгорыя:Гісторыя Петрыкаўскага раёна Катэгорыя:1942 год у Беларусі Катэгорыя:Падзеі 17 студзеня Катэгорыя:Студзень 1942 года