«Лінія Хрэніна»Магда: «Лінія Хрэніна» — гэта не болей чым дэманстрацыя салідарнасці з Расіяй // Новы Час, 24.05.2023«Линия Хренина – значит, хрен вы что получите». Лукашенко изучил учебный объект Минобороны // СТВ, 06.10.2023З'явілася відэа з супрацьтанкавымі ўмацаваннямі пад Гомелем // Хартыя'97, 20.05.2023Лукашэнка паехаў на Брэстчыну. Яму паказваюць «Лінію Хрэніна» // Наша Ніва, 06.10.2023 — распаўсюджаная беларускімі дзяржаўнымі і апазіцыйнымі СМІ назва па імені міністра абароны Віктара Хрэніна для ўмацаваных раёнаў на межах Беларусі, створаных у 2023—2024 гадах.

Афіцыйна ва Узброеных Сілах Беларусі — «вузлы супраціўлення»Лукашэнка: «Будзем загадзя рыхтавацца да абароны сваёй Радзімы на напрамках верагодных атак на нашу дзяржаву» // Звязда, 06.10.2023«Глубоко эшелонированная оборона имеет значение». В 2024 году в Гродненской области создадут третий в Беларуси «узел сопротивления» // Зеркало, 16.01.2024.

Гісторыя Беларусь мае багаты гістарычны вопыт наяўнасці ўмацаваных раёнаў. У 1930-я гады ў БССР па «лініі Сталіна» ўзведзены чатыры ўмацаваныя раёны. У 1940—1941 гадах, перад пачаткам Вялікай Айчыннай вайны, пачалося будаўніцтва новых збудаванняў, на гэты раз па «лініі Молатава». Аднак на момант пачатку нямецкага ўварвання ўмацаваныя раёны да канца ўладкаваны не былі<ref name="kobryn" Лукашэнка: «Будзем загадзя рыхтавацца да абароны сваёй Радзімы на напрамках верагодных атак на нашу дзяржаву» // Звязда, 06.10.2023.

Узвядзенне абарончых збудаванняў у 2020-х абумоўлена напружаным становішчам у рэгіёне і аналізам вопыту вайны ва Украіне.

Першы ўмацаваны раён быў створаны пад Гомелем (вёска Калініна) у маі 2023 года, усяго ў 20 км ад мяжы і 10 км ад самога горада. Фартыфікацыі вайскоўцы ўзвялі ўздоўж адной з найважнейшых транспартных камунікацый паблізу абласнога цэнтра, ля трасы М20"Линии хренина": появились спутниковые снимки "укрепрайона" под гомелем ва Украіну. На палях выстаўлены супрацьтанкавыя збудаванні, так званыя «зубы цмока». Дадзены ўмацаваны раён першапачаткова ствараўся для трэніроўкі тэрытарыяльнай абароны, але пазней яго занялі дзеючыя вайскоўцыМинистр обороны осмотрел укрепрайон под Гомелем – фотофакт // Sputnik Belarus, 26.05.2023. Агульная даўжыня абарончай лініі складае каля двух кіламетраў (400 метраў — заходняя частка, 1600 метраў — усходняя)«Зубы цмока» і іншыя ўмацаваньні пад Гомлем расьцягнуліся на два кілямэтры. Фота са спадарожніка // Радыё Свабода, 29.05.2023.

Да пачатку кастрычніка праведзены работы ў Брэсцкай вобласці, пад Кобрынам«Мы взяли всё лучшее». Как оборудованы укрепрайоны и узлы сопротивления в Беларуси? і Жабінкай (вёска Сакі), за 28 км ад польскай мяжы«Линия Хренина»: украинские пограничники назвали строительство укреплений в Беларуси «демонстрацией». Большую частку збудаванняў размясцілі пад зямлёй. Створаны сталовыя, лазні, аўтаномная сістэма харчавання. Абсталяваны месцы для хованкі асабістага складу і ваеннай тэхнікі, узбраення. «Вузлы супраціўлення» ствараліся для дзейнасці цалкам аўтаномна альбо ізалявана.

У студзені 2024 года пачалося ўзвядзенне ўмацаванага раёна пад Гродна.

Абсталяваннем «вузлоў супраціўлення» ў большай ступені займаюцца мясцовыя органы ўлады. Яны лічацца на балансе Узброеных сіл і выкарыстоўваюцца як аб’екты вучэбна-матэрыяльнай базыВ приграничной с Литвой и Польшей Гродненской области Белоруссии создадут узел обороны // ТАСС, 16.01.2024.

Аналіз Са слоў міністра абароны Віктара Хрэніна, ідэя стварэння ўмацаваных раёнаў заснавана на вопыце расійска-ўкраінскага канфлікту. Ён заявіў, што на тых напрамках, дзе загадзя рыхтавалася абарона, украінская армія аказала найбольш устойлівы супраціў, і надыходзячыя групоўкі расійскіх войск адчувалі найбольшыя цяжкасці. У якасці прыкладу міністр прывёў палосы абароны ў раёне Бахмута і Аўдзііўкі, за кошт якіх баявыя дзеянні на гэтых участках ішлі больш за год. З боку расійскай арміі своечасовая падрыхтаваная абарона на запарожскім кірунку дазволіла паспяхова адлюстраваць контрнаступленне праціўніка.

Ваенна-палітычны аглядальнік Юрый Фёдараў звязваў узвядзенне збудаванняў з пагрозай перамогі Украіны ў вайне з Расіяй і наступнага ўварвання ў Беларусь.

Прэс-сакратар Дзяржпамежслужбы Украіны Андрэй Дземчанка заявіў, што ўзвядзенне абарончых збудаванняў праходзіць на пэўнай аддаленасці ад мяжы. Маштабных работ украінскі бок не зафіксаваў. На думку прэс-сакратара, умацаваныя раёны па большай частцы з’яўляюцца «дэманстрацыяй».

Заўвагі

Катэгорыя:Ваенная палітыка Беларусі Катэгорыя:Абарончыя лініі Катэгорыя:Беларусь падчас расійска-ўкраінскай вайны Катэгорыя:Абарончыя збудаванні Беларусі