Альберта М’ельга (, нар. 29 красавіка 1979, Мадрыд) — гішпанскі рэжысёр, мастак і аніматар. Быў арт-дырэктарам мультсерыяла «Трон: Паўстанне» і рэжысёрам кароткаметражных анімацыйных фільмаў «Сведка» () і «Джыбара» (), знятых для анталогіі «Каханне. Смерць. Робаты».
Лаўрэат чатырох прэмій «Эмі» і двух прэмій «Эні». Уладальнік прэміі «Оскар» за лепшы анімацыйны кароткаметражны фільм (2022) за фільм «Шклоачышчальнік» ().
Біяграфія Альберта нарадзіўся 29 красавіка 1979 года. Яго дзяцінства і юнацтва прайшлі ў Гішпаніі. У цяперашні час Альберта жыве ў Лос-Анджэлесе, пасля працяглага жыцця ў розных краінах Еўропы і Азіі. Акрамя работ у сферы анімацыі Альберта займаецца напісаннем карцін.
Кар'ера Першымі вялікімі праектамі над якімі працаваў Альберто былі «Труп нявесты» за аўтарствам Ціма Бёртана, «The Beatles: Rock Band» і «Гары Потэр і Дары Смерці. Частка 1».
У 2013 годзе М'ельга быў наняты кампаніяй Disney у якасці арт-дырэктара мультсерыяла «Трон: паўстанне». Рэжысёр мультсерыяла Чарлі Бін патлумачыў, што ідэя запрашэння Альберто ў студыю заключалася ў стварэнні асаблівага стылю для анімацыйнага шоу, якога ніхто раней не бачыў ні па тэлебачанню, ні ў кіно. У выніку Альберто атрымаў прэмію «Эмі» і «Эні» за лепшую працу мастака-пастаноўшчыка над гэтым мультфільмам.
У 2015 годзе Альберта працаваў мастаком-пастаноўшчыкам над анімацыйным фільмам студыі Sony «Чалавек-павук: праз сусветы». На сваёй пасадзе ён стварыў канцэпт і тэставы варыянт фільма. Першапачаткова, галоўнай мэтай Альберто было даследаванне коміксаў, мінулага Чалавека-павука, магчымасцяў кінематаграфіі, мовы і стылю. Па словах Дэніэла Кейлара, аднаго з аніматараў фільма «Чалавек-павук: Праз сусветы», анімацыя М’ельга была шырока ўспрынятая камандай і натхняла іх на працу да таго, як яны пачалі працаваць над фільмам. Тэставая праца так і не была завершана — былі цалкам скончаны толькі чатыры кадры, якія вызначылі візуальную мову ўсяго фільма.
У 2019 годзе М’ельга напісаў і зняў эпізод «Сведка» для серыяла «Каханне. Смерць. Робаты» ад Netflix, за працу над якім ён атрымаў 3 прэміі «Эмі» і прэмію «Эні». Удзельніцтва Альберто ў серыяле пачалося з таго, што дырэктарка Габрыэле Пенакіёлі, якая яго курыравала, звяла Альберта з Дэвідам Фінчэрам і Цімам Мілерам, якія з’яўляліся прыхільнікамі яго папярэдняй працы. У 2020 годзе Альберто зняў кінематаграфічны трэйлер «Кропка незвароту» для камп’ютарнай гульні «Watch Dogs: Legion». Візуальны стыль трэйлера шмат у чым паўтараў папярэднюю працу М’ельго для серыяла «Каханне. Смерць. Робаты».
Таксама ў 2020 годзе Альберта быў прадстаўлены яшчэ адзін кароткаметражны анімацыйны фільм «Шклоачышчальнік» (), які распавядае аб яго асабістым бачанні любові і адносін паміж людзьмі. Фільм атрымаў прэмію «Оскар» (2022) у катэгорыі «Лепшы анімацыйны кароткаметражны фільм». 20 траўня 2022 года ў трэцім сезоне анталогіі «Каханне. Смерць. Робаты» выйшаў эпізод «Джыбара» (), рэжысёрам якога з’яўляецца М’ельга.
Узнагароды
У 2013 годзе Альберта атрымаў прэмію «Эмі» і «Эні» за лепшую работу мастака-пастаноўшчыка над мультфільмам «Трон: Паўстанне». У 2019 годзе за работу над кароткаметражным анімацыйным фільмам «Сведка», знятым для анталогіі «Каханне. Смерць. Робаты» Альберта атрымаў тры прэміі «Эмі» за лепшую караткаметражную анімацыйную праграму, лепшую мастацкую пастаноўку і лепшую анімацыю, а таксама прэмію «Эні» за лепшую мастацкую пастаноўку. Прэмія «Оскар» за лепшы анімацыйны караткаметражны фільм (2022) за фільм «Шклоачышчальнік» ().
Зноскі
Спасылкі Фільм «Шклоачышчальнік» на YouTube, канал Short of the Week (19 студзеня 2022)
Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Эні» Катэгорыя:Мультыплікатары паводле алфавіта Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мадрыдзе Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1979 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся 29 красавіка