Анато́ль Міха́йлавіч Каштала́паў (, , БССР — 25 снежня 2018) — беларускі танцоўшчык і музыкант, мастацкі кіраўнік беларускага дзяржаўнага ансамблю народнай музыкі «Свята». Заслужаны артыст Беларусі.
Біяграфія Бацька — родам з Сібіры, каваль; маці — з Магілёўшчыны. Анатоль займаўся ігрой на баяне ў Доме піянераў, хадзіў у харэаграфічны гурток пры Магілёўскім металургічным заводзе. Пасля навучаўся ў Магілёўскай культпрасветвучылішча імя Крупскай на танцавальным аддзяленні.
Вайсковую службу праходзіў у музычнай роце ў Асіповічах, дзе навучаўся ігры на флейце, граў у зводным аркестры Беларускай ваеннай акругі. Пасля працаваў у саўгасе «Вейна» мастацкім кіраўніком самадзейнасці.
У 1970 годзе пераехаў у Мінск на запрашэнне Белдзяржфілармоніі, дзе трапіў у трупу балету Дзяржаўнага народнага хору Беларусі пад кіраўніцтвам Генадзя Цітовіча.
Пасля заснавання ў 1974 годзе ўвайшоў у склад ансамблю «Харошкі» пад кіраўніцтвам Валянціны Гаявой; акрамя танцаў і ігры на музычных інструментаў, захапіўся збіраннем фальклору. У ансамблі пазнаёміўся з сваёй будучай жонкай Святланай.
З 1988 года — артыст балету ў ансамблі «Свята», з 2001 і да скону — яго мастацкі кіраўнік. Пасля сыходу з «Харошак» першы шлюб, у якім з Святланай мелі дачку, распаўся. Другая жонка — Ганна Пухнарэвіч.
Член Саюза кампазітараў Беларусі.
Дзейнасць Разнапланавы музыка-мультыінструменталіст. Валодаў майстэрствам грання на акарыне, баяне, гармоніку, дудках, жалейцы, флейце. Ад Вячаслава Пратасевіча пераняў уменне грання на саломінцы.
За 48 гадоў творчай дзейнасці здзейсніў мноства фальклорных экспедыцый. На аснове сабранага ў розных рэгіёнах Беларусі і апрацаванага ім фальклору стварыў музычна-харэаграфічную («Музыкі граюць») і песенна-музычную («Застольная») кампазіцыі, танцы і інш.
Прэміі і ўзнагароды Заслужаны артыст Беларусі (1983) Нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2003) Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2011) Ганаровая грамата Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (2017)
Ушанаванне памяці Правобраз маладога Анатоля Кашталапава намаляваны ў мазаічных пано на фасадзе дамоў насупраць Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Літаратура
Спасылкі // Беларусь 3
Вольная энцыклапедыя Магілёва
Катэгорыя:Танцоры Беларусі Катэгорыя:Музыканты Беларусі