Трыумфальная арка () — манумент у 8-й акрузе Парыжа на плошчы Шарля-дэ-Голя (Зоркі).

Апісанне Вышыня 49,51 м, шырыня 44,82 м, вышыня зводу 29,19 м.

Пабудавана ў 1806—1836 гадах на загад Напалеона архітэктарам Жанам-Франсуа Шальгрэнам. Упрыгожана чатырма скульптурнымі групамі: з боку Елісейскіх палёў — «Выступленне добраахвотнікаў 1792 г.» (таксама «Марсельеза») скульптара Руда (справа) і «Трыумф 1810 г.» скульптара Карто; з боку авеню дэ ла Гранд-Армэ — «Супраціўленне 1814 г.» (справа) і «Мір 1815 г.» скульптара Этэкса.

На сценах аркі выгравіраваны назвы 158 бітваў, выйграных рэспубліканскай і імператарскай арміяй, а таксама імёны 660 французскіх военачальнікаў. Арку атачаюць 100 гранітных тумб (у гонар «ста дзён» кіравання Напалеона), злучаных паміж сабой чыгуннымі ланцугамі.

Магіла Невядомага Салдата

28 студзеня 1921 года пад скляпеннямі аркі пахавалі рэшткі Невядомага Салдата, загінулага ў Першую сусветную вайну.

Гл. таксама Арка на плошчы Карузель Вялікая арка Дэфанс Трыумфальная арка

Крыніцы

Літаратура Париж. Путеводитель ABBYY Michelin. — М.: АБИ Пресс, 2009. − 496 с. ISBN 978-5-391-00024-2

Спасылкі

Катэгорыя:VIII акруга Парыжа Катэгорыя:Манументы Парыжа Катэгорыя:Напалеонаўскія войны ў помніках Катэгорыя:Архітэктура Францыі Катэгорыя:Трыумфальныя аркі Катэгорыя:Помнікі невядомаму салдату Катэгорыя:Збудаванні Парыжа ў стылі класіцызм Катэгорыя:1836 год у Еўропе Катэгорыя:З’явіліся ў 1836 годзе