Царква Маці Божай у Бругэ ( — Онзе-Лівэ-Враўэкерк) або Нотр-Дам у Бругэ — гатычная царква ў бельгійскім Бругэ, пабудаваная ў XII—XIII стагоддзях. Над лавамі размешчаны 30 гербаў рыцараў, удзельнікаў II-га капітулу Ордэна Залатога Руна, які адбыўся царкве ў 1468 годзе. Вышыня вежы — 122 метры. У царкве захоўваецца адзіная скульптура Мікеланджэла, якая пры жыцці аўтара апынулася па іншы бок Альп, — «Дзева Марыя з дзіцем» («Мадонна Бругэ»).

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Каталіцкія храмы Бельгіі Катэгорыя:Бругэ