Ба́лі, Балійскае мора () — міжастраўное мора Ціхага акіяна паміж усходняй канцавой часткай вострава Ява і астравамі Кангеан, Балі, Ламбок, Сумбава, Сулавесі і Мадура.
Плошча 40 000 км², сярэдняя глыбіня 411 м, максімальная глыбіня 1589 м (упадзіна Балі). Тэмпература вады 27—28 °C. Салёнасць 33,0—34,0 ‰. Дно высланае асадкавымі пародамі. Прылівы мяшаныя, вышыня — да 1,7 м. Галоўны порт — Сурабая (Інданезія).
Літаратура
Катэгорыя:Моры Ціхага акіяна