Таксафо́н, тэлефон-аўтамат — тэлефонны апарат агульнага карыстання, з дапамогай якога злучэнне з выклікаемым абанентам адбываецца пасля аплаты.
Адрозніваюць таксафоны мясцовай, міжгароднай і міжнароднай сувязі. У СССР выкарыстоўваліся толькі таксафоны мясцовай і міжгароднай сувязі. Аплата злучэння ў таксафонах магчыма ажыццяўляць з дапамогай манет, адмысловых жэтонаў, адмысловых тэлефонных картак, а таксама банкаўскіх картак.
Некаторыя сучасныя таксафоны таксама маюць дадатковыя функцыі, напрыклад адпраўкі электроннай пошты, SMS.
Зноскі
Літаратура
Тэлефон-аўтамат; Таксафо́н /
Спасылкі
Назад в прошлое. Попробовали позвонить по таксофону и узнали, востребован ли этот телефонный аппарат // СБ. Беларусь сегодня Таксофонная связь // Белтэлекам
Катэгорыя:Тэлефонная сувязь