Лота (фін. Luttojoki) — рака ў Мурманскай вобласці і Фінляндыі.

Даўжыня 190 км. Выток ракі размешчаны на выхадзе з невялікага возера Лута ў горным масіве Саарыселька, упадае ў Верхнетуломскае вадасховішча. Да ўтварэння вадасховішча ўпадае ў Натвозера, якое знаходзіцца ў яго падпор’і. Па большай частцы раўнінная рака, сустракаюцца парогі. Сілкаванне ў асноўным снегавое. Найбуйнейшыя прытокі Акім і Кааланёкі. На рацэ размешчаны населены пункт Светлы.

Катэгорыя:Басейн Баранцава мора Катэгорыя:Рэкі Фінляндыі Катэгорыя:Рэкі Мурманскай вобласці