ТурнеэльвенНапісанне Турнеэльвен у адпаведнасці з картай да арт. Швецыя. () або Торніён’ёкі () — Рака на поўначы Швецыі і Фінляндыі. Сустракаюцца варыянты напісання Турнээльв, Турнээльвен, Торнээльв (швед.), Торніёёкі, Торн-Ёкі (фін.).
Даўжыня ракі — 565 км, плошча вадазбору 40,2 тыс. км². Турнеэльвен бярэ пачатак з возера Турнетрэск у Скандынаўскіх гарах на мяжы Швецыі і Нарвегіі і працякае ў паўднёва-ўсходнім напрамку праз Лапландскае пласкагор'е да Батнічнага заліва. У верхнім цячэнні маюцца вадаспады, парогі і шматлікія азёры. Замярзае з лістапада па май. Сярэдні гадавы расход вады 380 м³/с. Каля вусця — марскія парты Торніа (Фінляндыя), Хапаранда (Швецыя).
У ніжнім цячэнні па рацэ праходзіць мяжа Швецыі і Фінляндыі.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Рэкі Фінляндыі Катэгорыя:Рэкі Швецыі Катэгорыя:Памежныя рэкі