Катало́нія (, , ) — гістарычны рэгіён і аўтаномная супольнасць (кат. Comunitat Autònoma) у Іспаніі, на паўночным усходзе Пірэнейскага паўвострава паміж міжземнаморскім узбярэжжам і Пірэнеямі.

Агульныя звесткі Плошча — 31,950 км ². Сталіцай аўтаномнай супольнасці з'яўляецца горад Барселона. Афіцыйныя мовы — каталонская, іспанская, аранская (у даліне Валь д'Аран). У Каталоніі жыве 7.210.508 чалавек (2007), пераважна каталонцы.

Рух за незалежнасць Каталонія ў розны час раней спрабавала абвясціць (аднавіць) сваю незалежнасць ад Іспаніі, дамаглася аўтаноміі, афіцыйнага статусу каталонскай мовы і прызнання каталонцаў нацыяй, асобнай ад іспанцаў.

У 2006 годзе ў Каталоніі прынялі новы аўтаномны статус, пашырыўшы фінансавую самастойнасць. У 2009–2010 гадах тут праходзілі неафіцыйныя апытаьні-рэферэндумы наконт незалежнасці. У 2012 годзе ў масавай маніфестацыі пад лозунгам «Каталонія — новая дзяржава Еўропы» ўзялі ўдзел больш за 1 мільён чалавек.

9 лістапада 2015 года парламент Каталоніі зацвердзіў рэзалюцыю аб стварэнні незалежнай рэспублікі. Але Канстытуцыйны суд Іспаніі прызнаў рэзалюцыю аб незалежнасці неканстытуцыйнай.

У верасні 2017 года парламент Каталоніі прыняў закон аб парадку выхаду са складу ІспанііПарламент Каталоніі прыняў закон аб парадку выхаду з Іспаніі // Наша ніва.

1 кастрычніка 2017 года ў Каталоніі прайшоў рэферэндум аб незалежнасці ад Іспаніі. Канстытуцыйны суд Іспаніі прызнаў яго незаконным. Па звестках мясцовых улад, яўка склала 42% і за незалежнасць выказалася 90% з іх.

Урад Іспаніі паспрабаваў сарваць галасаванне. На некаторых участках для разгону людзей ужываліся гумовыя кулі. Улады Каталоніі абвясцілі, што пацярпела больш за 800 чалавек.

10 кастрычніка ў парламенце Каталоніі была падпісана Дэклярацыя незалежнасці. Прэзідэнт Карлес Пучдэмон заклікаў Мадрыд да перамоўКаталония: декларацию о независимости подписали, но независимость не объявили // Tut.by. На датэрміновых выбарах у парламент Каталоніі 21 снежня большасць па суме месцаў зноў атрымалі партыі, якія выступаюць за незалежнасць рэгіёна.

На выбарах 14 лютага 2021 года кааліцыя незалежніцкіх партый упершыню набрала больш за 50% галасоўnn.by.

Вядомыя асобы Аліба Моніка Наранха Ісак Альбеніс Маргарыта Ксіргу Эрмесэнда Каркасонская

Гл. таксама Каталонская Рэспубліка (2017) Каштальеры з Вілафранкі

Спасылкі

Парламент Урад