Рэзалюцыя Генеральнай Асамблеі ААН ES-11/5 "Садзейнічанне ажыццяўленню прававой абароны і забеспячэнню пакрыцця ўрону ў сувязі з агрэсіяй супраць Украіны» — рэзалюцыя адзінаццатай надзвычайнай спецыяльнай сесіі Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ГА ААН), прынята 14 лістапада 2022 года.
Суаўтарамі рэзалюцыі выступілі 46 краін. У рэзалюцыі Генеральная Асамблея ААН прызнала, што Расійская Федэрацыя павінна быць прыцягнута да адказнасці за любыя парушэнні міжнароднага права ва Украіне ці супраць Украіны і што яна павінна несці прававыя наступствы ўсіх сваіх міжнародна-супрацьпраўных дзеянняў, у тым ліку пакрыццё ўрону нанесенага такімі дзеяннямі. Рэзалюцыя рэкамендавала стварыць дзяржавам прадстаўнікам міжнародны рэестр урону ў супрацоўніцтве з Украінай. Рэзалюцыя была прынятая пры 94 галасах за, 14 супраць і 73 тых, хто ўстрымаўся. Гэтая рэзалюцыя атрымала амаль такую ж падтрымку, як і трэцяя рэзалюцыя, якая прыпыніла членства Расіі ў Савеце ААН па правах чалавека.
Глядзіце таксама
Рэзалюцыі ГА ААН аб расійскім уварванні на Украіну (з 2022)
Рэзалюцыя Генеральнай Асамблеі ААН ES-11/1 Рэзалюцыя Генеральнай Асамблеі ААН ES-11/2 Рэзалюцыя Генеральнай Асамблеі ААН ES-11/3 Рэзалюцыя Генеральнай Асамблеі ААН ES-11/4
Рэзалюцыі ГА ААН па анэксіі Крыма
Рэзалюцыя Генеральнай Асамблеі ААН 68/262
Заўвага
Літаратура
Bem Markiyan, Ivan Horodyskyy, Mission is Possible? Legal and Institutional Challenges of Compensation Mechanism for Ukraine, 73 Syracuse Law Review. 479 (2023), p. 487
Катэгорыя:Рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі ААН Катэгорыя:Лістапад 2022 года Катэгорыя:Падзеі 14 лістапада