Каспар Бароўскі (, ; 1785—1854) — беларускі жывапісец, педагог.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1785 годзе ў Гродзенскім павеце. Паходзіў са шляхецкай сям’і, сын Францішка Бароўскага.

Вучыўся ў Полацкім езуіцкім калегіуме, у 1801—1807 гадах працягваў мастацкую адукацыю на факультэце выяўленчага мастацтва Віленскага ўніверсітэта, дзе ягоным настаўнікам быў Францішак СмуглевічТ. У. Явіч. Беларускія мастакі — навучэнцы Полацкай езуіцкай калегіі (акадэміі) // Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі (па выніках навукова-даследчай работы ў 2003 г.). — Полацк: НПГКМЗ, 2004—172 с., іл.. Пасля да 1809 года вучыўся ў Парыжы, а па вяртанні атрымаў ступень кандыдата прыгожых мастацтваў.

У 1811—1812 працаваў настаўнікам малявання ў Мінскай гімназіі, пасля жыў і працаваў у Беластоку, дзе выкладаў з верасня 1813 года рысунак і каліграфію ў Беластоцкай гімназіі.

Быў жывы яшчэ ў 1866 годзеArchiwum Państwowe w Białymstoku [dalej: APB], Starszy Notariusz Sądu Okręgowego w Grodnie, sygn. 24, k. 280—281.

Творчасць Бароўскі вядомы як майстар бытавой кампазіцыі, пісаў карціны на сюжэты з антычнай гісторыі і рабіў бытавыя замалёўкі ў стылі Ф. Смуглевіча, у т.л. «Гарадская харчэўня», «Цыганы» (Нацыянальны музей у Варшаве) і інш.

У 1835 напісаў абразы для касцёла ў в. Вялікія Эйсманты (Свіслацкі раён).

Твораў Бароўскага ў музея Беларусі не захавалася.

Сям’я Перад 1816 годам ажаніўся з Кацярынай з МанюшкаўJ. Trynkowski, Nauczyciele gimnazjum białostockiego w latach 1807—1834, w: Studia i materiały do dziejów miasta Białegostoku, t. V, pod red. H. Majeckiego, Białystok 2001, s. 64.

Паводле іншых звестак быў у шлюбе з дачкой мастака Антонія Смуглевіча.

Літаратура

Катэгорыя:Мастакі Беларусі