Таласакраты́чныя перы́яды, таласакратычныя эпохіГеологический словарь. Талассократическая эпоха ў гісторыі Зямлі — перыяды значнага пашырэння плошчы мораў (трансгрэсіі). Таласакратычныя перыяды проціпастаўляюцца геакратычным перыядам.

Таласакратычныя перыяды адпавядаюць сярэдзіне тэктанічных цыклаў, калі на большай частцы зямной паверхні пераважалі апусканні, у сувязі з якімі амаль паўсюдна значныя плошчы кантынентаў заліваліся морамі. Павелічэнне плошчы гідрасферы садзейнічала фарміраванню вільготнага марскога клімату з невялікімі ваганнямі тэмпературы паветра. У гэты час намнажаліся пераважна марскія адклады, складзеныя большай часткай з карбанатных парод.

Да ліку таласакратычных перыядаў адносяць сярэдні кембрый, верхні сілур, сярэдні і верхні дэвон, ніжні карбон, верхні мел.

Зноскі

Літаратура

Естествознание: Энциклопедический словарь / Сост В. Д. Шолле. — М.: Большая Российская энциклопедия, 2003. — 543 с.: ил. — (Золотой фонд). — ISBN5-7107-7315-8.

Спасылкі Геологический словарь. Талассократическая эпоха // Усерасійскі навукова-даследчы геалагічны інстытут імя А. П. Карпінскага Талассократи́ческие пери́оды // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru

Катэгорыя:Геахраналогія