Sinar Mas Center — звышвысокі небаскроб у кітайскім горадзе Шанхай, у гістарычным раёне Хункоу, у паўночнай частцы набярэжнай Бунд, побач з Міжнародным круізным тэрміналам. Пабудаваны ў 2017 годзе ў стылі мадэрнізму, на пачатак 2020 года з’яўляўся пятым па вышыні будынкам горада, 57-м па вышыні будынкам Кітая, 67-м — Азіі і 110-м — свету.

Будаўніцтва комплексу пачалося ў 2009 годзе як частка маштабнай рэканструкцыі раёна ўздоўж ракі Хуанпу, але потым спынілася. Праект галоўнай вежы быў зменены, будаўнічыя работы аднавіліся ў 2013 годзе і завяршыліся на пачатку 2017 года. Архітэктарамі Sinar Mas Center выступілі амерыканская фірма Skidmore, Owings \u0026 Merrill і Усходне-Кітайскі архітэктурны праектна-даследчы інстытут, уладальнікам з’яўляецца інданезійскі шматпрофільны холдынг Sinar Mas Group. 65-павярховая офісная вежа дасягае ў вышыню 320 метраў.

Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Шанхая