Талба́чык, Талбачынскі вулканічны масіў, Талбачынскі () — вулканічны масіў у Расіі, на ўсходзе паўвострава Камчатка, у паўднёва-заходняй частцы Ключаўской групы вулканаў.

Масіў складаецца з двух зрослых асновамі стратавулканаў Востры Талбачык (без кратара, вышынёй 3682 м), Плоскі Талбачык (вышынёй 3140 м) і 120 пабочных вулканічных конусаў. Складзены з андэзітабазальтаў. Востры Талбачык уяўляе сабой патухлы стратавулкан з разбуранай вяршыняй. Плоскі Талбачык — стратавулкан, вяршыня якога зрэзаная двума кальдэрамі гавайскага тыпу.

Вядомыя вывяржэнні ў 1740, 1769, 1788—1790, 1793, 1904, 1931, 1939—1941, 1954 гадах. У 1975—1976 гадах адбылося моцнае вывяржэнне, якое суправаджалася ўтварэннем новых вулканічных конусаў і купалаў уздоўж трэшчын па перыферыі вулкана. Апошняе вывяржэнне адбылося ў 2012—2013 гадах.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі Вулкан Толбачик у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў) Большое трещинное толбачинское извержение // Інстытут вулканалогіі і сейсмалогіі ДУА РАН Вулкан Толбачик на Камчатке // «Отдых в России» — праект газеты «Камсамольская праўда» Татьяна Зимина Неизвестный минерал из вулкана Толбачик // Наука и жизнь, № 1, 2021.

Катэгорыя:Вулканы Камчацкага края Катэгорыя:Горныя вяршыні-трохтысячнікі Катэгорыя:Актыўныя вулканы Катэгорыя:Шчытавыя вулканы